Гомель
+30°C

Адрес редакции: 246047, г. Гомель, ул. Димитрова, 57

Гаспадаркі раёна прыступілі да масавай пасяўной кампаніі

Гаспадаркі раёна прыступілі да масавай пасяўной кампаніі.Паводле аператыўных дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Гомельскага райвыканкама, па стане на 12 красавіка сяльгаспрадпрыемствы засеялі раннімі яравымі і зернебабовымі культурамі 873 гектары, што складае 17,1 працэнта ад запланаванага.

Увогуле  сёлета ў раёне яравы клін складае 28711 гектараў. Найбольшы аб’ём работ неабходна выканаць земляробам УСП “СлаўМол”. Тут трэба засеяць 4309 гектараў. Гэта найбольшая ў раёне плошча. З іх на раннія яравыя і зернебабовыя культуры прыходзіцца 1265 гектараў. Першым у глебу легла насенне аўса. Мясцовыя аграрыі не адыйшлі ад праверанай часам і вопытам сялянскай мудрасці: “Сей авёс у гразь — будзеш князь!”. З 350 гектараў, адведзеных у гаспадарцы пад гэтую культуру, па стане на 12 красавіка было засеяна 195 гектараў. Такім чынам, двума пасяўнымі агрэгатамі ў “СлаўМоле” выканана ўжо 56 працэнтаў задання па высеву аўса. Адначасова прыступілі да сяўбы ячменю. Сёлета гэтая культура будзе займаць 450 гектараў. Плошчы дастаткова значныя. Таму для правядзення работ у аптымальныя агратэхнічныя тэрміны, на палеткі вывядуць яшчэ адзін пасяўны агрэгат у счэпцы з энерганасычаным “Беларус 3022”. Кіраваць ім будзе Аляксандр Лебедзеў. Пры гэтым упор робіцца на прымяненне менавіта энарганасычаных трактароў з шыроказахопнай эфектыўнай і надзейнай тэхнікай. Гэта дазваляе не толькі эканоміць рэсурсы, але і скарачаць час работ. Такім чынам, дасягаецца галоўны вынік — атрыманне добрага ўраджаю. Свой уклад у гэтую справу ўносіць Аляксандр Тусаў. У гаспадарцы ён працуе з 1997 года. На сваім “New Holland” з універсальным пасяўным агрэгатам “Horsch” выйшаў на палеткі 10 красавіка.

Не адстае ад калегі і Андрэй Багдановіч. Механізатар з 16-гадовым стажам працуе на энерганасычаным “Беларус 3022”. У счэпцы з пасяўным агрэгатам “Бярэсце” шырынёю ў 6 метраў ён за змену засявае да 30-35 гектараў.

Асаблівая ўвага — падрыхтоўцы глебы пад сяўбу. На гэтых работах задзейнічана 5 культыватараў. І гэта прынцыповы крок, на які агранамічная служба гаспадаркі ідзе свядома.

— У выкарыстанні дыскатэраў, я ўпэўнены, у нашых умовах няма няікага сэнсу. Па-першае, яны не затрымліваюць вільгаць, а па-другое, культыватары у нас выраўніваюць глебу. Тым больш, што прапашных культур у нас няма. У гаспадарцы ўсе плошчы выкарыстоўваюцца пад зерневыя, — тлумачыць сваю пазіцыю галоўны аграном УСП “СлаўМол” Васіль Чурыкаў. — Глебу пад сяўбу мы пачалі рыхтаваць з 5 красавіка. У гэты працэс у нас уключыліся механізатары Юрый Емельяненка, Ігар Ермаліцкі, Сяргей Саўкоў, Аляксандр Анісімаў. Раней работы пачаць проста не дазвалялі ўмовы. Нават на ўзгорках было нялёгка энерганасычаным трактарам з двума ўключанымі мастамі працаваць. Настолькі зямля, як кажуць, напіталася вільгаццю. Зараз вільготнасць нармальная, праўда вось глеба халодная.

— У гэтым годзе мы ўсе зерневыя культуры сеем толькі элітай, альбо першай рэпрадукцыі. Пшаніца у нас, напрыклад, толькі элітная, — гаворыць Васіль Чурыкаў. — Авёс набылі ў абмен на фуражнае зерне ў РУП “Гомельская абласная сельскагаспадарчая вопытная станцыя” Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З імі мы кантактуем не першы год. Там добрая школа насенневодаў, высокакласных спецыялістаў. І гэта нам дае магчымасць на першапачатковым этапе закладваць добры падмурак пад будучы поспех, разлічваць на высокі ўраджай.  

За работай на падрыхтоўцы глебы мы засталі Дзмітрыя Ярмоленку. Гэты механізатар — прызнаны майстар сваёй справы. 10-корпусны паваротны плуг “Chаllenger” дазваляе ўзараць Дзмітрыю на сваім энерганасычаным “John Deere-1284” у сярэднім за змену ад 18 да 20 гектараў.

У калегі Дзмітрыя Ярмоленкі, які працуе на аналагічнай тэхніцы, — Аляксандра Лебедзева — атрымліваецца засяваць не менш.

Не менш важная задача падчас веснавых палявых работ — унясенне арганікі на палеткі. Тут, ля вёскі Рагі, працаваў цэлы механізаваны атрад. На пагрузчыках шчыравалі Ігар Сычоў і Леанід Мазанчук, а на ўнясенні “вітамінаў урадлівасці” задзейнічаны Ігар Кавалёў, Аляксандр Яромін, Віктар Кісялёў, Міхаіл Маскалёў і Дзмітрый Адзінцоў. 

— У нас пры плане ў 70 тысяч тон арганікі  на палеткі ўжо вывезена 71863. Унесена — 5809, — гаворыць Васіль Чурыкаў. — У асноўным, яна ідзе пад кукурузу. Гэтай, улічваючы пагалоў’е буйной рагатай жывёлы, стратэгічнай для нас культуры адводяцца салідныя плошчы — не меньш як  2700 гектараў. Да сяўбы кукурузы прыступім толькі пры ўмове ўсталявання спрыяльнага надвор’я. Правялі комплекс работ па падкормцы азімых культур. А іх, у нашай гаспадарцы больш як 2119 гектараў. Завершылі раннюю падкормку рапсу. Тут у нас працуюць такія механізатары, як Юрый Бука, Алег Дралаў, Аляксандр Фралоў, Ігар Дзядзенка, Канстанцін Шынкарэнка.

Дарэчы, на сёлетняй пасяўной у “СлаўМоле” непасрэдна на палетках увесь комплекс работ праводзяць 30 механізатараў.  

Аляксандр РАМАШОЎ

Фота Аляксея НАРЭЙКІ

Прочитано 280 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

  • Август 27, 2018 Экономика 2058
    Очередной районный семинар-учеба в рамках «Школы молодого руководителя» прошел на базе унитарного сельскохозяйственного предприятия «СлавМол». Организаторы мероприятия — отдел организационно-кадровой работы и управление сельского хозяйства и продовольствия Гомельского райисполкома —…
  • Август 28, 2018 Тема недели 1918
    Лукашенко и Путин договорились о новой встрече в ближайшие дни с участием членов правительств Президенты Беларуси и России Александр Лукашенко и Владимир Путин на переговорах в Сочи 22 августа договорились…
  • Август 24, 2018 Происшествия 1839
    В среду вечером в поселке Большевик нетрезвая поездка на мопеде привела к печальному исходу. По счастливому стечению обстоятельств, погибших нет. Около пяти часов вечера два приятеля прокатились по улице Советской…
  • Август 27, 2018 РОЧС 1837
    Для каждого родителя нет ничего важнее здоровья и жизни своего ребенка. Однако, как известно, родителем не рождаются, им становятся. И это действительно непростая работа — быть в ответе за детей…
  • Август 24, 2018 РОЧС 1815
    Гомельский районный комитет общественного объединения «Белорусский республиканский союз молодежи» и районный отдел по ЧС продолжают реализовывать совместный проект: проводят республиканскую акцию «Выход есть!». На этот раз акция прошла в Поколюбичах.…
  • Август 24, 2018 РОЧС 1814
    Несмотря на временами дождливую погоду, жители Гомельского района продолжают посещать пляж и проводить, так сказать, водные процедуры. Поэтому проведение в районе республиканской акции «Летний патруль» как нельзя кстати. И вновь…