Гомель
+30°C

Адрес редакции: 246047, г. Гомель, ул. Димитрова, 57

У гаспадарках раёна работы па нарыхтоўцы кармоў выходзяць на фінішную прамую

У гаспадарках раёна работы па нарыхтоўцы кармоў выходзяць на фінішную прамую. Паводле аператыўных дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Гомельскага райвыканкама па стане на 11 чэрвеня, травы скошаны на плошчы 7626 гектараў, што складае 85 працэнтаў ад запланаванага. З іх ужо ўбрана 6895 гектараў.

Першымі з работай справіліся земляробы ААТ “Сцяг Радзімы”, ААТ “Агракамбінат “Паўднёвы” і  ААТ “Камбінат “Усход”. У  раёне сёлета запланавана назапасіць 11170 тон сена. З траў першага ўкосу яго нарыхтавана 4896 тон.

План па нарыхтоўцы зялёнай масы на сянаж выкананы толькі на трэць. Пры заданні 67044 тоны яго назапашана 29558 тон. Актыўна сянаж закладваецца не толькі ў траншэі, але і ў палімерную ўпа-коўку. Найбольш яго назапасілі механізатары КСУП “Брылева” — 788 тон. Звыш 500 тон закладзена земляробамі ААТ “Сцяг Радзімы” і ААТ “Агракамбінат “Паўднёвы”.

Такі важны для жывёлаводаў паказчык, як нарыхтоўка кармавых адзінак на адну ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы, складае па раёну 3,35 цэнтнера. Найбольшых поспехаў для стойлавага ўтрымання пагалоўя грамадскага статка дабіліся аграрыі ААТ “Птушкафабрыка “Расвет”, якія назапасілі 7,03 цэнтнера кармавых адзінак. Па 6,62 і 5,07 цэнтнера адпаведна ёсць у наяўнасці ў ААТ “Гомельская птушкафабрыка” і КСУП “Брылева”.

Аляксандр РАМАШОЎ

Фота Андрэя ФЕАКЦІСТАВА

Прочитано 154 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное