Гомель
+30°C

Адрес редакции: 246047, г. Гомель, ул. Димитрова, 57

Новыя фотаздымкі ад нашых чытачоў

Адна з самых актыўных удзельніц фотаконкурса “Мой родны кут” — Аксана Паўлючэнка з Маркавіч — зноў парадавала нас сваімі прыгожымі фотаздымкамі беларускай прыроды, якой нельга не захапляцца ў любую пару года.

А наша чытачка з Пясочнай Буды Алена Вылётнікава даслала на конкурс не толькі фота, але і ўласны верш — у якасці подпіса:

Родная хата,

          дзе я нарадзілася,

Старэнькім каштанам, як хусткай прыкрылася.

І дворык, і вёска мая

                         дарагая

Бацькоўскай пяшчотай

        мяне сустракаюць.

Большага шчасця сабе

                       не жадаю,

Чым бачыць мясціны

              радзімага краю!

Чакаем новых цікавых фотаздымкаў і ад вас, шаноўныя чытачы!

Ірына Віктарава

Прочитано 37 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное