Гомель
+30°C

Адрес редакции: 246047, г. Гомель, ул. Димитрова, 57

VOKA запускае конкурс на беларускую агучку любімых мультфільмаў дзяцінства

У сетцы стартуе конкурс на ўдзел у беларускай агучцы мультфільмаў з дзяцінства. Ініцыятарамі выступілі відэасэрвіс VOKA і праграма для стварэння дубляваных гукавых дарожак Dubller. З 7 чэрвеня любы жадаючы разам са сваёй камандай зможа запісаць галасавыя дарожкі да ўрыўкаў з прапанаваных арганізатарамі мультфільмаў, а лепшыя з канкурсантаў агучаць адну з гісторый цалкам. Перакдазены эпізод хутка будзе даступны ў спецыяльным раздзеле відэасэрвіса «CINEVOKA – кіно па-беларуску».

Прыём конкурсных заявак пройдзе з 7 па 15 чэрвеня. VOKA запрашае далучыцца да конкурсу ўсіх жадаючых ва ўзросце ад 8 гадоў, удзел магчымы ў камандах складам ад 2 да 4 чалавек. Каб запісаць гукавую дарожку, трэба ўсталяваць спецыяльную праграму Dubller і выбраць у яго інтэрфэйсе раздзел VOKA, дзе будуць змешчаны конкурсныя відэафрагменты для работы з імі.

У ліку прапанаваных відэафайлаў – урыўкі з любімых многімі мультфільмаў дзяцінства: «Малыш и Карлсан», «Трое з Прастаквашына» і «Вiнi Пух i дзень клопатаў». Працягласць урыўкаў – ад 30 да 70 секунд, да агучкі прапануюцца 2–4 персанажы. Удзельнікам каманды трэба дамовіцца аб ролях, агучыць кожнага з героеў мультфільмаў у адпаведнасці з беларускімі субтытрамі і пасля захавання аўдыёзапісу падзяліцца ім у сацсетках з хэштэгам #вокамульт.

Пасля 15 чэрвеня журы ў складзе прадстаўнікоў VOKA, Dubller і кампаніі «Кінаконг», якая займаецца беларускай агучкай фільмаў, выберуць з запісаў некалькі фіналістаў па кожнаму з мультфільмаў. 17-18 чэрвеня ў прафесійнай студыі гуказапісу пройдзе вочны кастынг. Менавіта ён высветліць каманду-пераможцу конкурсу, якой і давядзецца запісаць дарожкі беларускай агучкі для аднаго з трох мультфільмаў – у залежнасці ад таго, па якому з прапанаваных варыянтаў была даслана найбольшая колькасць конкурсных работ.

Фінальная агучка мультфільма пройдзе 20-21 чэрвеня, а 26 чэрвеня агучаную па-беларуску любімую гісторыю можна будзе ўбачыць на сайце VOKA ў раздзеле «CINEVOKA – кіно па-беларуску». Падпіска ўжо ўключае ў сябе шэраг мультфільмаў у беларускай агучцы, сярод іх – «Таямніца Келз», «Маленькі прынц», «Балта», «Карабель-прывід», «Вядзьмаркіна служба дастаўкі» і іншыя. У ліпені медыятэку папоўніць анімацыя «Астэрыкс: Зямля Багоў».

Прочитано 167 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

  • Июнь 22, 2019 Жизнь района 487
    Сегодня ровно в 4.00 у братской могилы в агрогородке Поколюбичи состоялась акция «Память». Почтить память воинов, павших за Родину на полях сражений и жертв Великой Отечественной войны, собрались руководство Гомельского…
  • Июнь 22, 2019 Евроигры-2019 298
    22 июня более 140 болельщиков из Гомельского района отправились в г. Минск на мероприятия II Европейских игр. Для любителей спортивных баталий районный физкультурно-спортивный клуб «Урожай» предложил организованную автобусную поездку на…
  • Июнь 23, 2019 Экономика 172
    Итоги работы отрасли животноводства за январь–май 2019 года и результаты финансово-экономической деятельности предприятий агропромышленного комплекса были подведены во время проведения выездного заседания, которое прошло на производственных объектах ОАО «Гомельская птицефабрика».…
  • Июнь 21, 2019 Бережем природу 154
    Аномально жаркая погода, активное цветение водной растительности влияют на негативные процессы в открытых водоемах Гомельского района.  Специалисты экологических служб объясняют заморы рыбы в летний период повышением температуры воды. Это способствует…
  • Июнь 21, 2019 Евроигры-2019 153
    В Гомеле возле Ледового дворца 21 июня состоялось открытие фан-зоны на весь период проведения II Европейских игр.    Гомельчане и гости города присоединились к важному событию и пришли поддержать спортсменов…
  • Июнь 21, 2019 Общество 146
    23 июня пройдет автомотопробег «Факел Победы», посвященный 75-й годовщине начала операции Багратион, Дню Независимости Республики Беларусь и 75-й годовщине освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков. В рамках данного мероприятия пройдут торжественный…

Архив

« Июнь 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30