Гомель
+30°C

Адрес редакции: 246047, г. Гомель, ул. Димитрова, 57

Ішла Сула, дай уздоўж сяла

“Як ішла Сула дай уздоўж сяла. Ой, і я велю, дай уздоўж сяла”. Менавіта з гэтых слоў пачынаецца знаёмая амаль ўсім жыхарам Маркавіч абрадавая песня “Як ішла Сула”. У гэтай вёсцы і дзеці, і дарослыя на працягу дванаццаці гадоў прымаюць удзел у свяце, якое адзначаецца на другі дзень Вялікдня. Мэта свята — пажаданне добрага ўраджаю.

Абрад Сула пачынаецца пасля богаслужэння ў Свята-Кацярынінскай царкве ў вёсцы Гадзічава. Там збіраюцца ўсе ўдзельнікі і заводзяць карагод. З песнямі яны рухаюцца па ўсёй вёсцы, дзе на кожным скрыжаванні заводзіцца “А ў крывога танка” — асабістая песня — каб маланка не кранала дамоў. Дарослыя жанчыны падкідваюць маленькіх дзяўчынак да неба са словамі: “Вялікая расці!”. Малыя дзеці сімвалізуюць зерне, якому патрэбна сонца, каб вырасці. Таму, усё у гэтым мерапрыемстве мае свой сэнс.

Яўгенія Каўшарова прымае ўдзел у абрадзе каля васьмі гадоў. Яшчэ маленькай дзяўчынкай яе таксама падкідвалі, а сёння яна пераняла ўжо эстафету. Як прызналася Жэня, яна верыць, што Сула ахоўвае жыхароў і, мабыць, дапамагае дзяўчынам расці прыгожымі. На дзіва, у Маркавічах сапраўды вельмі спраўныя жанчыны.

— Я ніколі не прапускаю Сулу, — расказвае мясцовая жыхарка Зінаіда Кушнярова, — гэта не толькі цікавы, але і вельмі добры абрад. Песні, танцы і карагоды — гэта спадчына продкаў. Вось яшчэ ніколі за дванаццаць гадоў у мяне не было дрэннага ўраджаю. Заўсёды ўсё уродзіць, бы на дражджах растуць і бульба, і морква, і буракі. 

Каля Маркавіцкага сельскага дома культуры, пасля таго, як абрад скончыўся, пачаўся канцэрт, які быў арганізаваны Цэнтрам культуры Гомельскага раёна. Гасцей і мясцовых жыхароў сваім выступленнем парадавалі  народны фальклорны ансамбль “Гамонка” (Новая Гута), Віктар Задарожны і іншыя.

У гэтым годзе на Сулу прыехалі навучэнцы спецыялізаванага ліцэя пры Універсітэце грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. Як расказалі хлопцы, ім спадабалася свята, амаль кожны ў такім мерапрыемстве прымаў удзел упершыню. З цікавасцю курсанты вучыліся танцаваць, а майстар-клас па вясеннім карагодам правяла спецыяльны госць — Міра Шумігай, якая прыехала з Алтая.

Ужо стала добрай традыцыяй цырымонія, падчас якой актывіст і адзін з арганізатараў свята Віктар Шыпкоў узнагароджвае падзякамі сяброў за актыўны ўдзел у адраджэнні і правядзенні рэгіянальнага фаль-клорна-этнаграфічнага свята. Гэты год не стаў выключэннем, але да гэтай падзеі таксама далучылася раённая арганізацыя БРСМ.

Прочитано 318 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

 

Архив

« Сентябрь 2018 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30