Лiтаратар Анатоль Зэкаў сусутрэўся з навучэнцамi Спецыялізаванага ліцэя пры ўніверсітэце грамадзянскай абароны МНС

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Спецыялізаваны ліцэй пры ўніверсітэце грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь” — гэта месца, дзе дзятва не толькі набывае небходныя веды і скіраванасць на службу ў адпаведных ведамствах і падраздзяленнях сілавых структур. Важную ролю ва ўстанове адыгрывае гуманітарная накіраванасць навучання і выхавання сапраўдных патрыётаў і грамадзян нашай краіны.

Настаўнікам і вучням ліцэя выпаў гонар сустрэцца і пагутарыць з вядомым беларускім літаратарам Анатолем Зэкавым. Ён — член Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтар каля трох дзясяткаў зборнікаў паэзіі, прозы, сатыры і гумару, а таксама кніг для дзяцей, аўтар тэксту гімна лесаводаў Беларусі, лаўрэат літаратурнай прэміі імя Васіля Віткі, Ганаровы грамадзянін Буда-Кашалёўскага раёна.

Падчас сустрэчы ў зале гучала жывое беларускае паэтычнае слова. Анатоль Мікалаевіч азнаёміў прысутных з асноўнымі тэмамі сваёй творчасці, прачытаў свае найбольш удалыя, на яго погляд, вершы. Ліцэістам і выкладчыкам было цікава паслухаць забаўныя нявыдуманыя гісторыі з жыцця паэта. Вучні задавалі пытанні Анатолю Мікалаевічу, на якія ён шчыра і сумленна адказваў. На памяць аб сустрэчы з пісьменнікам можна было набыць кнігі, у якіх аўтар пакінуў сваім прыхільнікам аўтограф з найлепшымі пажаданнямі.

Алесь БЫЧКУНОЎ

Фота belsmi.by

Прочитано 432 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

 

Архив

« Февраль 2020 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29  

Яндекс.Метрика