Ва Улукаўскай дапаможнай школе-інтэрнаце праходзіць тыдзень роднай мовы

Кожны навучэнец ДУА «Улукаўская дапаможная школа-інтэрнат» ведае, хто ён, дзе жыве і як гучыць яго родная мова. Таму дзеці і дарослыя вырашылі правесці ў школе тыдзень роднай мовы, якая будзе напоўнена меладычнасцю яе гучання і багаццем беларускай культуры.

Першы дзень быў прысвечаны беларускаму фальклору. С падмосткаў сцэны актавай залы гучалі прымаўкі, матчыны калыханкі, пацешкі, заклічкі, загадкі, лічылкі, крылатыя выразы сцэнічных вобразаў герояў беларускіх казак і баек. Гасцінна адкрыліся дзверы ў кабінет беларускай мовы і літаратуры, дзе быў праведзены адкрыты ўрок настаўніцай Аксанай Аляксандраўнай Склімянок па тэме: «Прыметнік. Мая родная беларуская мова». Самыя маленькія выхаванцы дашкольнага ўзросту пад кіраўніцтвам педагогаў-дефектолагаў Наталлі Сяргееўны Падабедавай і Галіны Мікалаеўны Караткевіч падрыхтавалі дэкаратыўную выставу слуцкіх паясоў. А з музычным кіраўніком Таццянай Леанідаўнай Ландавай весела справілі «Беларускі кірмаш».

Другі дзень прайшоў пад назвай «Беларуская хата ўсім багата»: у розных вугалках школы з’явіліся маленькія куточкі беларускай хаткі. У бібліятэцы — «З бабулінага куфэрка». Тут для ўсіх жадаючых навучэнцы разам з кіраўніком драматычнага аб’яднання па інтарэсах «Чабурашка» бібліятэкарам Надзеяй Іванаўнай Разумавай з задавальненнем распавядалі пра сваю экспазіцыю.

У кабінеце сацыяльнай арыентыроўкі навучэнцы з настаўніцай Валянцінай Мікалаеўнай Падабедавай у беларускіх традыцыях частавалі ўсіх нацыянальнымі прысмакамі.

Выхаванцы дашкольнага аддзялення з задавальненнем прынялі ўдзел у сацыяльна-бытавой гульне «Зладзім дранічкі». У 6 «Б» класе госці змаглі ўбачыць і пасмакаваць гародніну і садавіну, якую вырошчваюць беларусы, паспрабаваць праз гульню «пасадзіць лянок». У вучэбнай майстэрні выхаванцы пад кірауніцтвам настауніцы Наталлі Міхайлаўны Махалцовай адкрылі выставу дзіцячых работ дэкаратыўна-прыкладнога майстэрства «Родныя матывы».

Навучэнцы пачатковых класаў з Таццянай Леанідаўнай Ландавай на перапынках запрашалі сяброў паспрабаваць свае здольнасці ў аркестры «Беларускія музыкі».

Наперадзе яшчэ шмат цікавага чакае выхаванцаў і гасцей школы: Дзень беларускай гульні, Дзень беларускай паэзіі «Вершаў чароўныя радкі!». Мы таксама прымем удзел у правядзенні на тэрыторыі Ўлукаускага сельскага савета Масленіцы, Дня малюнка «Малюе дзяцінства».

Тыдзень роднай мовы скончыцца святочным канцэртам «Жыві і квітней, родная мова!», у якім прымуць удзел і дзеці, і дарослыя.

Лідзія МЯЦЕЛЬСКАЯ, член РГА «Белая Русь», Надзея РАЗУМАВА, намеснік старшыні прафкама

Здымкі прадастаўлены Улукаўскай дапаможнай школай-інтэрнатам

Прочитано 1140 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

 

Архив

« Ноябрь 2020 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30            

Яндекс.Метрика