Аздзеліна: з глыбіні стагоддзяў

У населеных пунктаў, як і ў людзей, ёсць свая гісторыя і “біяграфія”. Сёння мы, паважаныя чытачы, запрашаем зрабіць экскурс у мінулае аграгарадка Аздзеліна, аднаго са старажытных паселішчаў раёна.

Пра тое, што мясціны, дзе ўзнікла паселішча з прыгожай назвай Аздзеліна, было аблюбавана людзьмі здаўна, сведчыць знойдзенае археолагамі гарадзішча ў двух кіламетрах на захад ад аграгарадку. Але ўпамінанні пра вёску Аздзеліна (альбо Аздзелін — менавіта ў мужчынскім родзе) у пісьмовых крыніцах сустракаюцца ў XVIII стагоддзі. Крыху пазней, як і многія беларускія паселішчы, Аздзеліна ўвайшло ў склад Расійскай імперыі, а ў 1775 годзе імператрыца Кацярына II падаравала вёску генерал-маёру Пішчэвічу.

Бібліятэкар Аздзелінскай сельскай бібліятэкі Галіна Каранда лічыць сваім абавязкам збіраць і захоўваць звесткі па гісторыі малой радзімы. Зараз работнік культуры з’яўляецца своеасаблівым летапісцам Аздзеліна: у яе архіве сабрана нямала дакументаў і фотаздымкаў, якія расказваюць пра этапы развіцця аграгарадка.

Згодна перапісу 1897 года, у вёсцы налічвалася 162 двары і больш за 1250 жыхароў, а амаль праз дзесяцігоддзе ў Аздзеліна пражывала ўжо больш за 1360 чалавек. Гэта сведчыла аб прывабнасці вёскі, дзе былі добрыя ўмовы для вядзення гандлю і будаўніцтва прамысловых аб’ектаў, — распавяла Галіна Каранда. — Аздзеліна пакрысе станавілася вялікім паселішчам: працавалі хлебазапасны магазін, некалькі ветракоў, крупадрабілка, шынок. У такім вялікім паселішчы стала мэтазгодным адкрыць і ўстанову адукацыі. На рубяжы стагоддзяў у вёсцы ўжо дзейнічала народнае вучылішча, дзе, згодна афіцыйных звестак за 1907 год, вучыліся 68 чалавек.

Заўсёды цікава даведацца, адкуль пайшла назва населенага пункта, з чым альбо кім звязвалі яго тыя, хто даў такое найменне. Наконт вёскі Аздзеліна існуюць дзве версіі. Першая — назва ўтварылася ад дыялектнага варыянта жаночага імені Адэліна (альбо Адэлія) — Азделя. Магчыма, калісьці некая Аздзеля была ўладальніцай гэтага паселішча. Другая версія звязана з сугуччам вымаўлення назвы вёскі па-руску: Азделино. Існуе версія, што нехта, пабачыўшы гэты прыгожы куточак, які ўвесь патанаў у зеляніне, усклікнуў: “А здесь зелено!”. Дарэчы, пра прыгожыя краявіды ў ваколіцах аграгарадка сведчаць і назвы яшчэ трох пасёлкаў непадалёк ад Аздзеліна: Зялёны Гай, Зялёны Сад і Зялёны Востраў.

У снежні 1926 года Аздзеліна стала цэнтрам сельсавета, спачатку Уваравіцкага, потым Буда-Кашалёўскага, а з красавіка 1962 года — Гомельскага раёна. У 1976 годзе ў межы Аздзеліна ўвайшоў пасёлак Чырвоная Гара. Тут размяшчалася цэнтральная сядзіба калгаса імя С. Кірава, зараз — УСП “СлаўМол”.

Некалькі гадоў таму вёска Аздзеліна набыла статус аграгарадка, з’явіліся новыя вуліцы, якія склалі своеасаблівы пасёлак перасяленцаў з Чарнобыльскай зоны. Зараз у аграгарадку дзейнічаюць дзіцячы сад – базавая школа, сельская бібліятэка, дом культуры, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін Гомельскага філіяла абласнога спажывецкага таварыства, аддзяленне сувязі. Аздзелінцы ганарацца таленавітымі землякамі — на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў ім дарыў сваю творчасць фальклорны калектыў “Жытніца”, зараз радуюць вока прыгожыя работы майстроў.

Вяскоўцы многае робяць для таго, каб іх малая радзіма поўнасцю адпавядала назве паселішча — і з пачаткам цёп-лых дзён двары і вуліцы патанаюць у зеляніне і кветках, — расказвае старшыня Аздзелінскага сельвыканкама Таццяна Саскевіч. — Пастаянна праводзяцца конкурсы на лепшую сядзібу, а таксама ўсе прымаюць удзел у азеляненні аграгарадка. Вясной мы заклалі рабінавую алею, у пасадцы якой прымалі ўдзел сямейныя пары “са стажам”, напрыклад, Іван і Зінаіда Максіменкі, якія пражылі разам 60 гадоў, і маладыя. Мы ўслаўляем герояў Вялікай Айчыннай вайны, ганарымся землякамі-ветэранамі працы, якія многае зрабілі, каб родны край квітнеў і прыгажэў. Упэўнены, што нашы дзеці вырастуць патрыётамі роднага Аздзеліна і зробяць усё, каб гэты куточак быў прывабным для ўсіх.

2019-12-11_12-42-28.jpg

2019-12-11_12-43-04.jpg

2019-12-11_12-43-10.jpg

2019-12-11_12-43-14.jpg

2019-12-11_12-43-19.jpg

2019-12-11_12-43-24.jpg

2019-12-11_12-43-30.jpg

2019-12-11_12-43-34.jpg

2019-12-11_12-43-38.jpg

2019-12-11_15-29-06.jpg

2019-12-11_15-29-15.jpg

2019-12-11_15-29-22.jpg

2019-12-11_15-29-26.jpg

2019-12-11_15-29-31.jpg

2019-12-11_15-29-35.jpg

2019-12-11_15-29-45.jpg

2019-12-11_15-29-50.jpg

2019-12-11_15-30-10.jpg

2019-12-11_15-30-20.jpg

2019-12-11_15-30-24.jpg

2019-12-11_15-30-29.jpg

DSC_0036.JPG

DSC_0038.JPG

DSC_0042.JPG

DSC_0043.JPG

DSC_0044.JPG

DSC_0241.JPG

IMG_0736.JPG

IMG_0740.JPG

Прочитано 154 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

 

Видеоканал

Архив

« Январь 2020 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    

Яндекс.Метрика