Сцежкамі малой радзімы. Цуды Маркаўскай зямлі

Мы працягваем вандроўкі па родным краі. На гэты раз карэспандэнт “Маяка” прыехала ў Маркавічы, каб даведацца пра сем цудаў гэтай вёскі і яе наваколляў. Многія ведаюць пра сем цудаў свету, у склад якіх увайшлі вядомыя старажытныя архітэктурныя збудаванні. Накшталт гэтага помнікі архітэктуры, нематэрыяльнай спадчыны і знакамітыя людзі Маркавіцкага сельсавета ўключаны ў спіс “Сямі цудаў вёскі Маркавічы і яе наваколляў”.

Знаёмства першае.

Пра нематэрыяльную спадчыну расказвае ўраджэнец вёскі Маркавічы Віктар Шыпкоў:

— Некалькі гадоў таму старшакласнікі, удзельнікі фальклорнага калектыву “Чарнабрыўцы”, у тым ліку і я, пад кіраўніцтвам настаўніка Рыгора Басава праводзілі экспедыцыі. Вынікам стаў узноўлены ўнікальны касцюм го-мельска-чарнігаўскага памежжа, які спалучае ў сабе элементы трох культур, і зараз з’яўляецца своеасаблівым сімвалам Маркавіч і наваколля. Такой колеравай гамы ў адным касцюме нідзе болей не сустрэнеш, бо на яе аказалі ўплыў суседнія Расія і Украіна. Асаблівую, сакральную ролю меў галаўны ўбор, хуста, якую завязвалі васьмю рознымі спосабамі, нават у комплексе — з двух ці трох. Дарэчы, дзявочыя і жаноцкія касцюмы разніліся, быў нават асобны для пажылых жанчын. Найбольш прыгожы, несумненна, дзявоцкі, упрыгожаны яркімі стужкамі і каралямі. Вельмі цікавы элемент касцюма — пояс. Вынікам доследаў стаў рукапіс кнігі, прысвечаны маркавіцкаму касцюму.

DSC_5773.JPG

Другая нематэрыяльная спадчына, якая засталася нам ад продкаў, — абрад Сула, што адбываецца на другі дзень пасля Вялікадня. У сакавіку гэтага года ён набыў статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.

DSC_5398.JPG

 

Гэты абрад узнавілі больш дзесяці гадоў таму па расказах старажылаў, ад якіх літаральна па радку запісалі абрадавыя песні. Сула, альбо рух, уяўляе сабой частку веснавой абраднасці, скіраванай на забеспячэнне добрай ураджайнасці на агародзе і палетках, а таксама на здароўе жыхароў і засцярогу ад маланкі (“Каб усё ў нас радзіла, і маланка нас не біла!”). У ваджэнні Сулы аб’ядноўваюцца жыхары дзвюх суседніх вёсак — Гадзічава і Маркавічы, асноўныя выканаўцы абрадавых дзей — жанчыны і дзяўчаты, якія апранаюцца ў прыгожыя адметныя маркавіцкія касцюмы. Жанчыны і дзяўчаты выхо-дзяць на скрыжаванне дарог і заводзяць старажытныя мясцовыя карагоды (“танкí”) і карагоды-гульні, падчас якіх падкідваюць угору маленькіх дзяўчатак з воклічамі “Вялікае расці! Здаровае расці!”.

DSC_6203.JPG

DSC_5594.JPG

Знаёмства другое.

Пра гістарычныя помнікі расказвае настаўнік Маркавіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Марыя Герасенка:

— Маркаўская зямля багатая на гістарычныя, архітэктурныя і археалагічныя помнікі. Напрыклад, старажытнае селішча ў 2,5 кіламетрах ад Гадзічава. Навукоўцы знайшлі тут ляпную і ганчарную кераміку эпохі банцараўшчыны (VI–VII стагоддзі).

DSC_0625.JPG

Праз нашу вёску праходзіў знакаміты Кацярынінскі шлях, па якому з Кіева можна было патрапіць у Маскву ці Пецярбург. Зараз так называюць дарогу, што злучае паміж сабой вёскі Маркавічы і Гадзічава. Кацярынінскі шлях пралягаў праз Пясочную Буду і Дабранку (зараз тэрыторыя Украіны), уздоўж яго высадзілі бярозкі. Кацярынінскім шляхам праязджалі многія знакамітыя людзі: Аляксандр Пушкін, Мікалай Гогаль, Тарас Шаўчэнка і іншыя. А сам шлях паспрыяў эканамічнаму развіццю: Маркавічы ка-лісьці былі цэнтрам воласці. У 2008 годзе настаўнікі і вучні Маркавіцкай школы ўстанавілі памятны знак “Кацярынінскі шлях”. Аднак існуе меркаванне гісторыкаў, што Кацярынінскі шлях з’явіўся на месцы больш старажытнай дарогі, вядомай як “шлях у радзімічы”.

DSC_0098.JPG

 

У XVIII стагоддзі ў вёсцы пабудавана драўляная царква архангела Міхаіла, аднак да нашых дзён захавалася толькі Свята-Кацярынінская царква ў суседняй вёсцы Гадзічава, побач з якой расце дуб у форме крыжа. З гэтымі двума цэрквамі звязаны некалькі выпадкаў, пасля якіх мясцовыя жыхары ўпэўніліся: ганьба і абраза царквы альбо ікон заканчваецца дрэнна.

“1822 года 3 числа июля месяца, в 22-е лето царствования Государя императора Александра Павловича, заложенъ храмъ сей во имя святыя великомученицы Екатерины иждивениемъ Государственного Канцлера Графа Румянцева”, — напісана на меднай шыльдзе, што дбайна захоўваецца ў храме. Аднак завяршылася будаўніцтва ў 1850-я гады. Царква ў Гадзічаве пабудавана па плану англійскага архітэктара Джона Кларка, які спраектаваў і Свята-Петра-Паўлаўскі кафедральны сабор у Гомелі. У вясковым храме захоўваецца каштоўная Пачаеўская ікона Божай Маці, якую ад ганьбы і знішчэння захавала жыхарка Гадзічава Настасся Зайцава.

У гадзічаўскім храме маліўся Богу манах Пачаеўскай лаўры Амфілохій, якога пазней праславілі ў ліку святых як прападобнага Амфілохія Пачаеўскага. Доўгі час у Гадзічаве служыў святаром манах Панцелеімон (Туманоўскі), якога жыхары запрасілі на пастаяннае месца жыхарства пасля закрыцця Кіева-Пячорскай лаўры. Гэтых святароў маркаўчане лічаць нябеснымі заступнікамі роднага краю: нез-дарма ў Маркавічах і Гадзічаве няма вялікіх разбурэнняў падчас непагадзі.

З праваслаўнай верай звязана яшчэ адно цуда Маркаўскай зямлі: Варварынская крыніца, якая размяшчаецца ў некалькіх кіламетрах ад вёскі. Штогод на Тройцу тут адбывацца малебен, вернікі бяруць дадому асвячоную ваду.

Прочитано 347 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

 

Видеоканал

Архив

« Август 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  
Яндекс.Метрика