Мы в соцсетях

Гэты населены пункт калісьці патанаў у лясных масівах, і мясцовыя жыхары знайшлі справу, каб такое “суседства” прыносіла ім карысць.

Старэйшая жыхарка Задораўкі Ніна Фядотаўна Чыркова распавядае легенду ўзнікнення назвы вёскі:

IMG_9686.JPG

Я калісьці пачула ад сваёй свекрыві Сінклеты Ермалаеўны такую гісторыю. Але ж спачатку спытаюся: вы ведаеце, што такое дор? Не? Дор — гэта невялікія драўляныя пляшачкі, якімі дахі дамоў накрывалі. Так дбайна гэта рабілі, што дахі вільгаць не прапускалі і служылі гаспадарам дзесяцігоддзямі. Дык вось, жыхары вёскі, якая была акружана лясамі, сталі вырабляць гэты дор. Спачатку бервяно распілоўвалі на кавалкі дліной да метра, потым спецыяльнай прыладай здзіралі кару і далей яго “нутро” разразалі на тонкія пляшкі таўшчынёй 5–7 міліметраў.

Магчыма, таму, што да жыхароў паселішча прыязджалі нават здалёк “за дорам”, і ўзнікла такая назва — Задораўка.

IMG_9703.JPG

Па пісьмовых крыніцах вёска вядома з пачатку XIX стагоддзя. Згодна перапісаў, найбольшая колькасць жыхароў зафіксавана ў пачатку мінулага стагоддзя — больш за 90 двароў і 536 чалавек.

На працягу года (з 8 снежня 1926-га па 30 снежня 1927-га) вёска была цэнтрам Задораўскага сельсавета Уваравіцкага раёна, а ў 1930-м тут арганізавалі калгас “Задораўка”, у вёсцы працавалі два магазіны, была свая кузня.

Сама Ніна Фядотаўна — ўраджэнка невялічкага “задораўскага” пасёлка Нікольск. Чаму менавіта “задораўскага”?

А як жа? — здзіўляецца гаспадыня. — Да буйной вёскі Целяшы “цягнуліся” Малінаўка, Калінаўка, а да Задораўкі — Нікольск, Грыва (яго, на жаль, ужо няма, нават на карце) і Іванькаў.

Ніна Фядотаўна нарадзілася ў 1941 годзе, была самая малодшая з шасці дзяцей. Яе матуля Улляна Цімафееўна расказвала потым дачцэ, колькі гора давялося перанесці ёй і яе аднавяскоўцам у гады вайны. З амаль сотні двароў засталося ўсяго некалькі, падчас акупацыі жыхары доўга хаваліся ў лясах, жылі па некалькі сем’яў у адной зямлянцы. Баяліся карнікаў, бо ведалі, які жахлівы лёс напаткаў вёску Галееўка: фашысты за-гналі некалькі людзей у сарай і падпалілі…

Пасля вайны жыццё ўваходзіла ў мірную каляіну, дзяўчынка закончыла ў Задораўцы чатырохлетку, а потым вучылася ў дзесяцігодцы ў Целяшах. Ніна Фядотаўна дастала стары альбом з фотаздымкамі і перад намі разгарнулася жыццё Задораўкі з 50–60-х гадоў мінулага стагоддзя: група старшакласнікаў Целяшоўскай школы, вяселле Ніны і Паўла, першы матацыкл у вёсцы... З будучым мужам Ніна пазнаёмілася ў клубе на танцах:

Раней шмат моладзі было, як збяромся на танцы — вялікі гурт быў! Танцавалі ўсё: кракавяк, польку, вальс, — успамінае жанчына.

Пасяліліся маладыя ў Задораўцы, хутка дзеткі нарадзіліся, трое сыноў — Віктар, Аляксандр і Алег. Ніна Фядотаўна спачатку ў паляводчай брыгадзе працавала, потым — на буйным адкормачным пункце.

Да нас цяляты вагой 150–200 кілаграмаў пас-тупалі, мы іх да 500–600 кілаграмаў вырошчвалі. Усё ўручную рабіць даводзілася, — успамінае вясковыя клопаты жанчына. — Групы вялікія былі — па 80 галоў. Увогуле на адкормачным пункце вырошчвалі адначасова амаль паўтары тысячы галоў буйной рагатай жывёлы. Многія аднавяскоўцы тут працавалі. А дома чакала свая гаспадарка.

Зараз у вёсцы Задораўка зарэгістравана ўсяго 15 чалавек, а зімуюць і ўвогуле трое. Летам населены пункт ажывае — у дамы, што засталіся ад бацькоў, прыязджаюць “вясковыя” гараджане, завіхаюцца на градках.

IMG_9672.JPG

Старэйшая жыхарка і захавальніца гісторыі вёскі ўпэўнена: малая радзіма — той куточак, які вабіць да сябе кожнага, хто тут нарадзіўся, альбо мае сваякоў. Будзе час — і ў Задораўку вернецца моладзь!

Ірына ГРАМЫКА

Фота Марыны ВАСІЛЬЕВАЙ

Задораўка: вёска славутых майстроў
Прочитано 1327 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

Архив

« Апрель 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          

Яндекс.Метрика