Мы в соцсетях

Аматар кайфа з Гомельскага раёна трапіў днямі ў поле зроку аператыўнікаў. Пры вобыску дачы ва ўрочышчы пасёлка Ільіч быў выяўлены адзін кілаграм наркатычнага рэчыва расліннага паходжання.

Эксперты пацвердзілі — гэта марыхуана, прычым, высокай якасці. Аматар цуда-траўкі прызнаўся, што аддаваў перавагу менавіта ёй, а не спіртному, альбо звычайным цыгарэтам.

Затрыманы 35-ці гадовы мужчына характарызуецца як добры сем’янін і раней не меў праблем з законам.

Па факту ўзбуджана крымінальная справа па часці першай артыкула 328 Крымінальнага кодэксу за незаконны абарот наркатычных сродкаў без мэты збыту.

За кайф трэба плаціць — мужчына можа правесці да 5 гадоў, як кажуць, у месцах не такіх аддаленых.

Пры вобыску дачы ва ўрочышчы пасёлка Ільіч выяўлены кілаграм наркатычнага рэчыва
Прочитано 1890 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Яндекс.Метрика