Гомель
+30°C

Адрес редакции: 246047, г. Гомель, ул. Димитрова, 57

Жыхары і госцi пасёлка Мірны адзначылi традыцыйнае свята малой радзімы

Жыхароў і гасцей пасёлка Мірны Даўгалескага сельсавета запрасілі на традыцыйнае свята малой радзімы. Святочны настрой для вяскоўцаў стваралі дырэктар Міхалькоўскага дома культуры Галіна Малчанава, якая адначасова была і вядучай, а таксама ўдзельнікі ансамбля народнай песні “Медуніца” гэтай жа ўстановы культуры (мастацкі кіраўнік Віктар Катляроў).

— Сёлета мы вырашылі аддаць даніну павагі людзям працы, таму на працягу свята гучалі менавіта іх імёны, — расказала Галіна Малчанава.

Не адно дзесяцігоддзе аддалі мясцовай гаспадарцы Еўфрасіння Чуяшова, Паліна Саламаха, якія працавалі на звераферме. Наталля Цыкунова была чабаном — у Мірным колісь разводзілі авечак, Надзея Клімовіч загадвала малочным блокам. Мікалай Саламаха, Марыя Дзічанкова і яшчэ нямала імён назвала вядучая свята, якая сказала словы падзякі былым жывёлаводам за іх добрасумленную працу.

Не абыйшлі ўвагай і шматдзетныя сем’і Наталлі Цыкуновай, Таццяны Бусленка, Пятра Закружнага. Іх дзеці ўжо сталі дарослымі, самастойнымі людзьмі, гонарам старых бацькоў і прыкладам для сваіх дачок і сыноў. У іх лік трапіла і сям’я сына Пятра Фёдаравіча Сяргея і ягонай жонкі Марыі. 

Словы падзякі за захаванне гісторыі пасёлка і яго традыцый выказалі ў адрас старажылаў Мірнага. Еўфрасінні Чуяшовай споўнілася ўжо 98 гадоў, Паліне Саламаха пайшоў 94-ты, а Наталлі Цыкуновай — каля 80-ці. Усе яны рады расказаць пра сваіх аднавяскоўцаў, іх справы і дасягненнні. А іх было нямала — у былыя гады працоўныя спаборніцтвы і абавязацельствы былі важным аспектам жыцця. Людзі аддана працавалі, бо ведалі, што ад іх добрасумленнасці залежыць канчатковы вынік работы і дабрабыт роднай гаспадаркі.

— Нягледзячы на тое, што жыхары Мірнага ў асноўным людзі пенсійнага ўзросту, свае падворкі трымаюць у парадку, клапоцяцца, каб яны былі дагледжаныя і радавалі вока рознаквеццем. За гэта ўсім вам асабістае “Дзякуй!”, — дадала вядучая свята.

Жыхарам Мірнага спадабалі-ся свята і канцэрт, які для іх падрыхтавалі ўдзельнікі “Меду-ніцы”. Яны запрасілі наведаць іх гасцінны край яшчэ, парадаваць песнямі і падарыць добры настрой.

Ірына ГАЛАВАЧОВА

Фота прадастаўлена Галінай МАЛЧАНАВАЙ

Прочитано 8356 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

  • Май 19, 2019 Общество 330
    В агрогородке Новая Гута прошел районный спортивный праздник, посвященный Дню работников физической культуры и спорта. В Дне здоровья приняли участие 35 команд предприятий, организаций, учреждений и сельсоветов Гомельского района. Всего…
  • Май 14, 2019 Общество 227
    В Гомельском районе проходит неделя профессионального мастерства педагогов системы дошкольного образования. В мероприятиях принимают участие представители главного управления образования Гомельского областного института развития образования, заместители начальников, специалисты отделов образования, спорта…
  • Май 15, 2019 Общество 191
    В Гомельском районе подвели итоги соревнования среди механизаторов сельскохозяйственных организаций, занятых на севе зерновых однолетних и зернобобовых культур. Победители определены в двух возрастных группах. Механизатор унитарного сельскохозяйственного предприятия «СлавМол» Александр…
  • Май 15, 2019 Общество 173
    Ольга Гришанович и Вячеслав Круподёров даже не представляли, что в будущем станут многодетными родителями, и у них действительно будет семь Я, а хранительница очага будет отмечена самой высокой наградой —…
  • Май 15, 2019 Общество 166
    Дети всегда покоряют взрослых своей непосредственностью, честностью и открытостью. Философ Артур Шопенгауэр однажды сказал: «Каждый ребенок отчасти гений, а каждый гений отчасти ребенок». И ведь действительно, порой именно малыши заставляют…
  • Май 15, 2019 Спорт 165
    18 мая в агрогородке Новая Гута пройдет районный спортивно-массовый праздник «День здоровья», посвященный Дню работников физической культуры и спорта Республики Беларусь. Вовлечение сельского населения в активные занятия физической культурой и…

Архив

« Май 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31