Гомель
+30°C

Адрес редакции: 246047, г. Гомель, ул. Димитрова, 57

Купалаўскі тэатр прыехаў на Палессе

У незвычайнае турнэ 7 ліпеня адправіўся Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. Гэта стала магчымым пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і кампаніі velcom.

У Калінкавічах адбыліся экск-люзіўныя паказы спектакля «Радзіва «Прудок». А перад паказам акцёрскі і аўтарскі калектыў завітаў у Мазыр на сустрэчу з прадстаўнікамі СМІ.

Адна з найбольш яскравых прэм’ер бягучага тэатральнага сезона была прадэманстравана ў 20 кіламетрах ад вёскі Прудок, якую зрабіў знакамітай пісьменнік Андрусь Горват.

— Гэты паказ для нас, ства-ральнікаў спектакля, акцёраў, якія ў ім граюць, — быў не менш хвалюючай падзеяй, чым прэм’ера. Нам належала прадставіць увасобленыя намі вобразы прудкоўцаў перад іх рэальнымі прататыпамі, на малой радзіме Анд-руся Горвата. Мы шчыра ўдзячныя кожнаму гледачу за сардэчны прыем, увагу і натхненне, — адзначыў рэжысёр спектакля Раман Падаляка.

Нягледзячы на тое, што пастаноўка спектакля паводле дзённікавых запісаў задумвалася як эксперымент, першыя паказы ў Мінску карысталіся такім поспехам, што Купалаўскі тэатр вырашыў уключыць «Радзіва «Прудок» ў пастаянны рэпертуар. Наступная магчымасць убачыць спектакль будзе ўжо ў пачатку восені: паказы адбудуцца на камернай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы 16, 20 i 30 верасня. Квіткі паступяць у продаж у бліжэйшы час. Набыць іх можна будзе ў касах тэатра або анлайн. Даведацца больш аб паказе і сачыць за навінамі праекта можна на сайтах velcom.by і kupalauski.by.

Падрыхтавала Кацярына Раманава.

Фота прадастаўлена Алінай БУРАЙ.

Прочитано 235 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

  • Январь 22, 2019 Общество 895
    21 января Михаилу Рычкову исполнилось 95 лет! В центре культуры Гомельского района с 95-летием поздравили ветерана Великой Отечественной войны, почетного гражданина Гомельского района, кавалера ордена Почета Республики Беларусь Михаила Рычкова.…
  • Февраль 01, 2019 Общество 558
    29 января в соответствии с решением Министра обороны Республики Беларусь начата комплексная проверка боевой и мобилизационной готовности соединений и воинских частей Вооруженных Сил под руководством начальника Генерального штаба Вооруженных Сил…
  • Январь 27, 2019 Экономика 515
    Нередко в нотариальную контору № 1 Гомельского района обращаются жители с вопросами: как правильно оформить документы о дарении земельных участков или недвижимости, если они не приватизированы или не зарегистрированы в…
  • Январь 24, 2019 Экономика 472
    Президент Беларуси Александр Лукашенко 18 января подписал указ № 27 «Об оплате труда работников бюджетных организаций» Указом предусмотрена унификация структуры зарплаты работников бюджетной сферы: документом с 1 января 2020 года…
  • Январь 27, 2019 Год малой родины 450
    Аб гэтым даведаліся юныя жыхары Старой Беліцы, удзельнікі клуба “Карамелька”, які дзейнічае пры Старабеліцкім клубе-бібліятэцы, і вучні Аздзелінскага дзіцячага сада – базавай школы падчас экскурсіі ў філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва…
  • Январь 28, 2019 Тема недели 423
    Первый национальный форум по устойчивому развитию прошел в Минске при участии госсектора и партнеров, а также международных представителей. Более 400 человек - представители МИД, Минэкономики, Минтруда и соцзащиты, Минэнерго, Минприроды,…

Архив

« Февраль 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28