Гомель
+30°C

Адрес редакции: 246047, г. Гомель, ул. Димитрова, 57

Вёска Іванаўка: успомніць слаўныя старонкі гісторыі і парадавацца поспехам сённяшняга дня

Невялікая вёсачка Іванаўка, што ў Цярэніцкім сельсавеце, кожны год адзначае сваё свята. На Дзень вёскі з задавальненнем прыходзяць людзі ўсіх узростаў, бо такія мерапрыемствы яшчэ больш яднаюць іх паміж сабой, дазваляюць успомніць слаўныя старонкі гісторыі і парадавацца поспехам сённяшняга дня.

Сёлета свята пастараліся зрабіць асабліва прыгожым і вясёлым, бо праходзіць яно ў Год малой радзімы. Напачатку гасцей прывіталі вядучыя і арганізатары Дня вёскі — загадчыца Цярэніцкага сельскага дома культуры Надзея Воінава і бібліятэкар Цярэніцкай сельскай бібліятэкі Ірына Мінава. Яны прадаставілі слова старшыні Цярэніцкага сельскага выканаўчага камітэта Алене Козыравай, якая шчыра павіншавала вяскоўцаў, пажадала, каб іх Іванаўка з кожным годам усё больш квітнела і прыгажэла, каб у ёй жылі толькі шчаслівыя людзі.

“Мы рады, што можам ганарыцца малой радзімаю, дзе мы жывём” — гэтыя радкі, што прагучалі ў пачатку, сталі лейтматывам свята. Сапраўды, жыхарам Іванаўкі ёсць чым ганарыцца, бо гэтая

вёска па летапісных крыніцах вядома яшчэ з пачатку XVI стагоддзя, а ў XIX тут працаваў цагляны завод, было два ветраныя млыны і нават свая школа. У савецкі час Іванаўка нядоўгі перыяд з’яўлялася цэнтрам сельсавета Уваравіцкага раёна.

У 1930 годзе тут стварылі калгас “1 Мая”, а зараз навакольныя землі ўваходзяць у склад унітарнага сельска-гаспадарчага прадпрыемства “СлаўМол”. На свяце прагучалі імёны ветэранаў сельскай гаспадаркі, якія шмат гадоў плённа працавалі на палях і фермах: Івана і Марыі Алейнікавых, Марыі Спічак, Ніны Пабедзенка, Любові Саракалетавай, Марыі Тусавай, Марыі Гулянковай, Надзеі Мазанчук і многіх іншых (усяго было адзначана 16 чалавек).

Вядучыя прапанавалі ўспомніць і імёны землякоў — удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якіх ужо няма разам з намі. Падрабязна яны расказалі аб подзвігу Праскоўі Хамянковай, кіраўніка падпольнай камсамольскай групы, у гонар якой названа адна з вуліц Іванаўкі.

Па традыцыі, павіншавалі юбіляраў гэтага года — Івана Алейнікава і Феню Шайкову, якім споўнілался па 80 гадоў, Ніну Дарашкову, якая адзначыла 60-годдзе, і 50-гадовага юбіляра Васіля Тусава.

Як заўсёды, у Дзень вёскі адбылося падвядзенне вынікаў конкурса на самае добраўпарадкаванае падвор’е. Іх аб’явіла старшыня сельвыканкама Алена Козырава. Пераможцамі ў гэтым конкурсе ўжо некалькі гадоў запар становіцца сям’я Алейнікавых. Іван Васільевіч і Марыя Архіпаўна, нягледзячы на паважаны ўзрост, утрымліваюць свой падворак у ідэальным парадку. Сёлета іх зноў па праву прызналі самымі гаспадарлівымі.

Яшчэ перад пачаткам свята ўсе госці змаглі палюбавацца работамі мясцовай рукадзельніцы Вольгі Яцкавец, чые творы нярэдка дэманструюцца на выставах, а падчас праграмы спецыяльна для яе прагучала прыгожая песня.

Трэба адзначыць, што ўсе ветэраны працы і пераможцы конкурса, якіх ушаноўвалі на Дне вёскі, атрымалі падарун-кі ад унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства “СлаўМол”. А цудоўны канцэрт жыхарам Іванаўкі падарылі артысты самадзейнага калектыва “Крынічка” з Гомеля пад кіраўніцтвам Алега Чарнякова.

Вёска Іванаўка, гісторыя якой налічвае некалькі стагоддзяў, па-ранейшаму маладая душой. А працавітасцю і аптымізмам яе жыхароў нельга не захапіцца, і гэта цудоўна!

IMG_20180728_172813.jpg

IMG_20180728_172823.jpg

IMG_20180728_172856.jpg

IMG_20180728_180309_HDR.jpg

IMG_20180728_185353.jpg

Ірына Віктарава

Фота прадастаўлена Цярэніцкім сельвыканкамам

Прочитано 282 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

  • Январь 22, 2019 Общество 867
    21 января Михаилу Рычкову исполнилось 95 лет! В центре культуры Гомельского района с 95-летием поздравили ветерана Великой Отечественной войны, почетного гражданина Гомельского района, кавалера ордена Почета Республики Беларусь Михаила Рычкова.…
  • Январь 22, 2019 Профсоюзы 638
    Гомельская областная организация общественного объединения «Белорусский союз женщин» более 10 лет уделяет внимание женщинам села. Уже традиционными стали посещения активистами «БСЖ» тружениц села на рабочих местах. Так, 15 января активисты…
  • Январь 22, 2019 РОЧС 594
    Значимая роль в предупреждении ЧС, в том числе и пожаров в жилищном фонде, принадлежит смотровым комиссиям. Здесь включаются в работу все субъекты профилактики, причем каждый должен знать и выполнять свои обязанности…
  • Январь 21, 2019 Общество 538
    21 января прошел День сельского Совета, посвященный взаимодействию органов местного управления и самоуправления Терюхского сельсовета с предприятиями, организациями и учреждениями по решению вопросов жизнеобеспечения населения, благоустройства населенных пунктов и наведению…
  • Февраль 01, 2019 Общество 525
    29 января в соответствии с решением Министра обороны Республики Беларусь начата комплексная проверка боевой и мобилизационной готовности соединений и воинских частей Вооруженных Сил под руководством начальника Генерального штаба Вооруженных Сил…
  • Январь 21, 2019 Профсоюзы 488
    За выдающиеся достижения в сфере профессионального искусства, народного и любительского художественного творчества, обучения и патриотического воспитания творческой молодежи, благотворительной деятельности, которые получили общественное признание, назначены 9 специальных премий Президента Беларуси. Награду из рук главы государства…

Архив

« Февраль 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28