Гомель
+30°C

Адрес редакции: 246047, г. Гомель, ул. Димитрова, 57

Кандыдаты зарэгістраваны

На мінулым тыдні завяршылася рэгістрацыя патэнцыяльных дэпутатаў у мясцовыя Саветы. Кандыдатам уручаны адпаведныя пасведчанні. Зараз яны маюць права весці агітацыю. У прыватнасці, выступаць у сродках масавай інфармацыі, праводзіць мітынгі ды пікеты, знаёміць выбаршчыкаў са сваімі праграмамі. Гэты этап перадвыбарчай кампаніі працягнецца да 17 лютага ўключна.

Старшыня Гомельскай абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў 28 склікання Аляксей Нявераў на сустрэчы з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі адзначыў:

— У  60 выбарчых акругах сёлета было вылучана 159 кандыдатаў. У сувязі з адмовай балаціравацца былі адазваны 3 заявы. 9 кандыдатам па розных прычынах, у асноўным з-за няправільнага запаўнення дакументаў пры зборы подпісаў, абгрунтавана і на законных падставах было адмоўлена ў рэгістрацыі. Такім чынам, у абласны Савет дэпутатаў зарэгістравана 147 прэтэндэнтаў. Сярэдняя колькасць кандыдатаў на выбарчую акругу складае 2,5. Трэба адзначыць, што ў гэтую кампанію больш актыўнымі сталі палітычныя партыі. 

Сярод зарэгістраваных кандыдатаў у абласны Савет дэпутатаў 28 склікання — 25 прадстаўнікоў цяперашняга складу. Гэта  амаль 18 працэнтаў ад дзеючага саставу дэпутацкага корпусу. Сёлета па сферы дзейнасці пераважаюць людзі, якія заняты ў будаўнічым, прамысловым і транспартным сектарах эканомікі — 38 кандыдатаў. На другім месцы па колькасці — прадстаўнікі так званых іншых відаў дзейнасці — 32 кандыдаты. Ад сфер адукацыі, культуры, навукі і здароўя — 19 кандыдатаў. Гандаль і бытавое абслугоўванне прадстаўляюць 14 чалавек. Ад дзяржаўных органаў балаціруюцца 13 кандыдатаў. Сярод кандыдатаў — 9 пенсіянераў. Непрацуючых — 7 чалавек. Сельскую гаспадарку прадстаўляюць 6 кандыдатаў, праваахоўныя органы і вайсковую службу — 5. У абласны Савет дэпутатаў мяркуюць абрацца 4 прадпрымальнікі.

Нагадаем, што выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў адбудуцца 18 лютага. Датэрмінова прагаласаваць выбаршчыкі маюць магчымасць з 13 па 17 лютага.

Аляксандр РАМАШОЎ

Прочитано 557 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии