Гомель
+30°C

Адрес редакции: 246047, г. Гомель, ул. Димитрова, 57

Яромінскія «павалякі» на фестывалі фальклору

Напрыканцы чэрвеня ў гарадскім пасёлку Акцябрскі прай-шоў Х Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва «Берагіня». Яго арганізатарамі выступілі некалькі міністэрстваў — культуры, адукацыі, а таксама Гомельскі аблвыканкам і Акцябрскі райвыканкам і грамадскае аб’яднанне “Беларускі фонд культуры”.

Гэты маштабны творчы форум праводзіцца ўжо ў дзесяты раз з мэтай падтрымкі народнай творчасці і народных мастацкіх рамёстваў, захавання традыцый рэгіянальнай і мясцовай мастацкай культуры. На працягу некалькіх святочных дзён адбыліся конкурсныя і канцэртныя выступленні танцавальных і фальклорных калектываў, музычных інструментальных капэл, фальклорных гуртоў і асобных выканаўцаў, апавядальнікаў народнай прозы з некалькіх краін. Адначасова майстры розных відаў народных рамёстваў дэманстравалі свае работы.

Таму асабліва прыемна, што Гомельскую вобласць на фестывалі прадстаўляў узорны фальклорны ансамбль “Павалякі” Яромінскай дзіцячай школы мастацтваў. Як расказала кіраўнік ансамбля Таццяна Цуканава, яшчэ ў канцы мінулага года ў калектыва была задача падрыхтаваць праграму для абароны звання “ўзорны”. Гэта вучні школы мастацтваў і іх настаўнік выканалі бездакорна, і ў сакавіку ансамбль “Павалякі” з поўным правам да свайго наймення стаў дадаваць ганаровае слова “ўзорны”. З таго часу пачалася і падрыхтоўка да фестывалю фальклору ў пасёлку Акцябрскі.

IMG_0315.JPG

Зараз у рэпертуары “Павалякаў” ёсць нямала песень, запісаных ад жыхароў Яроміна і вёскі Касцюкоўка. Некаторыя з іх у розных намінацыях юныя артысты-фалькларысты калектыўна і паасобку выканалі і на фестывалі. Напрыклад, песні “Віўся, віўся хмелюшка” (запіс ажыццявілі ў 1982 годзе ад Веры Кастусёвай), “Каля рэчкі” (запіс музыкі адбыўся ў 1978 годзе ад Міколы Ткачова). Вясельную песню “Стукнула-грукнула”, запісаную 33 гады таму ад Надзеі Сысоевай з вёскі Касцюкоўка, выканаў дзявочы гурт ансамбля, а гурт хлопцаў — таксама вясельную “Дадому сваты, дадому”, якую ў 1984 годзе запісалі ад Алены Манаевай 1929 года нараджэння. Праспявалі артысты і абрадавыя песні — “Яшчур” з абрада “Ляльнік”, жніўную “Прыляцелі жураўлі”.

А яшчэ ж і танцы, якія былі папулярныя ў дзядоў і прадзедаў — “Яромінская кадрыля”, “Цыганскі танец”, “Чаравічкі” і іншыя. Іх юныя жыхары Яроміна і ваколіц дбайна захоўваюць і шчыра танчаць на сцэне падчас розных святаў. На гэты раз яны паказалі танцы малой радзімы на свяце фальклору “Берагіня”.

Мы папрасілі некаторых удзельнікаў ансамбля падзяліцца ўражаннямі ад выступлення і паездкі на фестываль фальклору.

Мілана Чырык, вучаніца аддзялення “народная творчасць”, 4 клас:

— Я рыхтавалася, і мне вельмі хацелася пабываць на фестывалі, пабачыць і пачуць, як спяваюць і танцуюць іншыя калектывы. У нас рэпетыцыі праходзілі нават падчас канікул. Я займаюся ў філіяле ў Бальшавіку, а жыву ў вёсцы Рагі. Хаця мне і даводзілася дабірацца спадарожным транспартам на рэпетыцыі, але ж не хацелася адстаць ад сяброў з калектыву. І ў мяне, і ў сяброў усё атрымалася! У свабодны ад выступленняў час мы наведалі карцінную галерэю, музей і нават заапарк. Фестываль нам спадабаўся, і мы ўсе спадзяемся, што зможам яшчэ раз прыняць у ім удзел.

Дзмітрый Шыраеў, вучань 4 класа аддзялення “народная творчасць”:

— Мы ўсе вельмі хваляваліся, асабліва я, бо ведаў, што на мяне і сяброў нашы бацькі і настаўнікі вялікія надзеі ўскладаюць. Таму на сцэне выкладаўся поўнасцю — спяваў, граў і танцаваў.

Аліса Федасеенка, вучаніца 4 класа аддзялення “народная творчасць”:

— Мы пелі, танцавалі, выконвалі сольныя нумары. І ўважліва глядзелі танцы і слухалі спевы іншых удзельнікаў. Чамусьці мы навучыліся, а хтосьці нешта ўзяў з нашых выступленняў. Мы выкладаліся поўнасцю, каб паказаць, чаму навучыліся за некалькі год. Дзякуй нашай настаўніцы і кіраўніку калектыву Таццяне Цуканавай і кіраўніцтву вобласці, што паверылі ў нас і даверылі прадстаўляць Гомельшчыну на гэтым фестывалі, выступіць на такой прэстыжнай творчай пляцоўцы.

— Вялікую дапамогу ў падрыхтоўцы да гэтага творчага форуму нам аказала галоўны спецыяліст па фальклору абласнога цэнтра народнай творчасці Ірына Глушэц, — дадала Таццяна Цуканава. — Ірына Валер’еўна падказвала, падбадзёрвала, і наогул аказала вялікую дапамогу па падрыхтоўцы калектыву. Нягледзячы на тое, што пасёлак Акцябрскі сустрэў нас пахмурным надвор’ем і дажджом, настрою гэта не сапсавала. Болей таго, у памяшканні цэнтра культуры і народнай творчасці, куды былі перанесены ўсе выступленні, было горача ад спеваў і танцаў. І “Павалякі” ўнеслі свой уклад у агульны добры настрой — як-ніяк, а ў трынаццаці намінацыях удзел прымалі! Уразілі сваім майстэрствам членаў журы, ды і гледачы далоняў не шкадавалі пасля кожнага выступлення яромінскіх рабят!

Віншуем узорны фальклорны ансамбль “Павалякі” з перамогай, жадаем і надалей радаваць нас сваёй творчасцю.

Ірына ГАЛАВАЧОВА.

Прочитано 232 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

  • Август 27, 2018 Экономика 2047
    Очередной районный семинар-учеба в рамках «Школы молодого руководителя» прошел на базе унитарного сельскохозяйственного предприятия «СлавМол». Организаторы мероприятия — отдел организационно-кадровой работы и управление сельского хозяйства и продовольствия Гомельского райисполкома —…
  • Август 28, 2018 Тема недели 1907
    Лукашенко и Путин договорились о новой встрече в ближайшие дни с участием членов правительств Президенты Беларуси и России Александр Лукашенко и Владимир Путин на переговорах в Сочи 22 августа договорились…
  • Август 24, 2018 Происшествия 1828
    В среду вечером в поселке Большевик нетрезвая поездка на мопеде привела к печальному исходу. По счастливому стечению обстоятельств, погибших нет. Около пяти часов вечера два приятеля прокатились по улице Советской…
  • Август 27, 2018 РОЧС 1826
    Для каждого родителя нет ничего важнее здоровья и жизни своего ребенка. Однако, как известно, родителем не рождаются, им становятся. И это действительно непростая работа — быть в ответе за детей…
  • Август 24, 2018 РОЧС 1803
    Несмотря на временами дождливую погоду, жители Гомельского района продолжают посещать пляж и проводить, так сказать, водные процедуры. Поэтому проведение в районе республиканской акции «Летний патруль» как нельзя кстати. И вновь…
  • Август 24, 2018 РОЧС 1803
    Гомельский районный комитет общественного объединения «Белорусский республиканский союз молодежи» и районный отдел по ЧС продолжают реализовывать совместный проект: проводят республиканскую акцию «Выход есть!». На этот раз акция прошла в Поколюбичах.…