Мы в соцсетях

Сёлета штогадовае свята кнігі, якое ўпершыню адзначалася ў 1994 годзе, прымае горад Бялынічы Магілёўскай вобласці. Традыцыйна яно адбываецца ў гістарычных цэнтрах культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання.

Сёлета адной са знакавых тэм свята нацыянальнай культуры і мастацкага слова стане 90-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча, аўтара знакамітых твораў “Каласы пад сярпом тваім”, “Чорны замак Альшанскі”, “Дзікае паляванне караля Стаха” і іншых. 

На свяце ўдзельнікі і госці змогуць паслухаць выступленні літаратараў і творчых калектываў, наведаць кніжныя выставы і азнаёміцца з новымі выданнямі, сустрэцца з беларускімі і замежнымі кнігавыдаўцамі. Падчас святкавання Дня беларускага пісьменства ад-будуцца ўзнагароджанне пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі, навукова-практычная канферэнцыя, а таксама шэраг іншых мерапрыемстваў.

Бялыніцкая зямля мае багатую гісторыю і незвычайны сакральны лёс. Па адной з легенд, заснаванне горада і ягоная назва звязаны з цудатворнай іконай Бялыніцкай Божай Маці, якую прынеслі на гэтую зямлю яшчэ ў XIII стагоддзі манахі Кіева-Пячэрскай лаўры, ратуючыся ад войскаў хана Батыя. Аднойчы непадалёк ад ракі Друць ад абраза пачало ісці святло, і таму тут вырашылі заснаваць манас-тыр, а горад, што ўзнік побач, атрымаў назву Бялынічы — белыя ночы…

Значнай падзеяй свята пісьменства стане адкрыццё скульптуры “З’яўленне іконы” — анёла з распасцёртымі крыламі і іконай Божай Маці — нябеснай заступніцы горада. На жаль, сама святыня ў пачатку XX стагоддзя бясследна знікла.

Да свята кнігі ў Бялынічах запланавана і адкрыццё новага будынка музея, значная частка якога будзе прысвечана знакамітаму ўраджэнцу горада — мастаку-пейзажысту Вітольду Бялыніцкаму-Бірулі. Напрыканцы Дня пісьменства на Магілёўшчыне адбыўся пленэр мастакоў, а непасрэдна на свяце генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў прэзентуе кнігу, прысвечаную мастаку Бялыніцкаму-Біруле.

Землякі знакамітага пейзажыста вялікую залу ў памяшканні новага музея прызначылі пад перасоўныя мастацкія экспазіцыі. Таксама тут будзе працаваць школа юных мастакоў і праводзіцца розныя канферэнцыі і семінары.

 

den_pismennosti_20170902-mat_tutby_1.jpg

Ірына ГАЛАВАЧОВА.

Бялынічы — гучыць літаратурна
Прочитано 1563 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

Архив

« Апрель 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          

Яндекс.Метрика