Мы в соцсетях

Наша малая радзіма вабіць сваёй багатай гісторыяй, унікальнымі помнікамі архітэктуры, народнымі традыцыямі і абрадамі, прыгожымі краявідамі. Усім гэтым мы ганарымся і з пачуццём павагі да роднага куточка расказваем пра яго адметнасці гасцям і турыстам. Напярэдадні Дня ўтварэння раёна запрашаем і вас, паважаныя чытачы, зрабіць невялікае падарожжа па знакамітых мясцінах Гомельскага краю.

Помнікі архітэктуры

jp1GCinhPw4.jpg

У 1830-х гадах князь Іван Паскевіч, які набыў у графа Румянцава Каранёўскі фальварак, загадаў пабудаваць тут цагляны будынак, у якім першапачаткова размяшчаўся вінакурны завод. Праз тры дзесяцігоддзі ягоны сын Фёдар Паскевіч стаў выкарыстоўваць наваколлі Каранёўкі ў якасці паляўнічых угоддзяў, таму і загадаў пабудаваць домік для егера, а таксама перабудаваць цагляны будынак былога завода пад сядзібу. Больш таго, архітэктары прапанавалі зрабіць фасад сярэдняй часткі з эркерам. Зараз гэтая сядзіба вядома як Паляўнічы домік, тут размяшчаецца адміністрацыя Каранёўскай эксперыментальнай лясной базы Інстытута лесу НАН Беларусі.

Паркавыя комплексы

o99rMH4n8Cw.jpg

У XIX стагоддзі ў беларускай шляхты і дваранства сталі папулярнымі паркавыя комплексы, калі вакол сядзібы высаджвалі паркі, рабілі штучныя вадаёмы. Рэшткі такога комплексу знаходзяцца ў вёсцы Грабаўка, якая некалі належала панам Фашчам. Дагэтуль захаваліся старажытная ліпавая алея, частка парку і возера, на якім раней быў невялікі “востраў кахання”. З Грабаўскім паркам звязана і легенда пра прывід панны Ядвісі, які з’яўляецца толькі нежанатым мужчынам у памяшканнях школы, пабудаванай побач з месцам, дзе знаходзілася панская сядзіба. Панна Ядвіся загінула з-за жорсткасці сваіх родных, якія не далі ёй звязаць сваё жыццё з каханым чалавекам.

Музеі

APht-kSFJDo.jpg

Гомельскі гісторыка-края-знаўчы музей, які размяшчаецца ў аграгарадку Пакалюбічы, з’яўляецца збіральнікам і за-хавальнікам багацейшага матэрыялу па гісторыі раёна. Дзве пастаянна дзейнічаючыя экспазіцыі прысвечаны этнаграфіі і падзеям Вялікай Айчыннай вайны. У музеі ў Пакалюбічах праводзяцца розныя выставы, часта з прыцягненнем экспанатаў са збору Гомельскага палаца-паркавага ансамбля і прыватных калекцый. Супрацоўнікі ўстановы культуры скрупулёзна вывучаюць унікальныя дакументы, якія сведчаць пра жыццё і дзейнасць знакамітых ураджэнцаў Гомельскага раёна — вучоных, медыкаў, ветэранаў вайны і працы, пісьменнікаў і спевако

Старажытныя храмы

IxSjIayQoL4.jpg

З 29 храмаў Беларускай праваслаўнай царквы на тэрыторыі Гомельскага раёна пяць маюць шматвяковую гісторыю і з’яўляюцца помнікамі архітэктуры. Найбольш старажытны, помнік драўлянага дойлідства, — храм Мікалая Цудатворцы ў Старой Беліцы. Цікава, што за амаль 310 гадоў існавання яго закрывалі толькі аднойчы на кароткі час. “Намоленае месца”, — гавораць паломнікі, якія адусюль з’язджаюцца да цудатворных абразоў. Адзін з іх — абраз Божай Маці “Троеручица” — знаходзіцца ў царкве яшчэ з дарэвалюцыйных часоў. З ім звязана нямала легенд і цудаў. 19 снежня прыхаджане Старой Беліцы і паломнікі адзначаць прастольнае свята — дзень Мікалая Цудатворцы.

Абрады

nRGlyc7wDHs.jpg

Сёлета абраду “Ваджэнне Сулы”, які праводзіцца на другі дзень Вялікадня ў вёсцы Маркавічы, быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Калісьці ў Маркавічах і навакольных вёсках Гадзічава, Краўцоўцы і Дзікалаўцы бытаваў абрад — Сула, які апошні раз святкаваўся ў 1967 годзе. Праз чатыры дзесяцігоддзі яго па крупінках узнавілі педагогі і вучні Маркавіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы. Абрад мае сакральнае значэнне: карагод, які вадзілі жанчыны, — сімвал сонца, вясенняга абуджэння прыроды, і ў той жа час гэта быў “сігнал”, што прыйшла пара займацца сельскагаспадарчымі работамі. Штогод у Маркавічы прыязджаюць навукоўцы і ўсе, хто цікавіцца народнымі звычаямі і побытам.

Экскурсія па Гомельскаму раёну
Прочитано 659 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

Архив

« Апрель 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          

Яндекс.Метрика