Мы в соцсетях

Клімаўская бібліятэка пасля змушанага перапынку, выкліканага пажарам, зноў гасцінна адчыніла дзверы для чытачоў і гасцей.

На пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Стымул”, акрамя яго ўдзельнікаў, былі запрошаны госці: старшыня ветэранскай арганізацыі Ігнаткевіч Леанід Андрэевіч і члены Гомельскага літаратурнага аб’яднання “Пралеска” Галіна Ільінічна Гузянкова – яна ж кіраўнік аматарскага літаратурнага клуба “Роднікі”пры Палацы культуры Гомсельмаша – і Галіна Аляксандраўна Рагавая.

Цяперашні інтэр’ер бібліятэкі, утульны, прыгожы і змястоўны, сведчыць аб тым, колькі намаганняў і душэўнага цяпла прыклала да яго афармлення гаспадыня гэтай установы Жыгалава Антаніна Уладзіміраўна. У пачатку сустрэчы яна выказала падзяку прысутным, у тым ліку і гасцям, за іх актыўны ўдзел у папаўненні часткова страчанага кніжнага фонда. Потым была праведзена экскурсія па выстаўках, прысвечаных знамянальным датам цяперашняга месяца. Пасля гэтага выступілі госці, якіх чытачы сустрэлі як старых знаёмых, бо тыя ў Клімаўскай бібліятэцы не ўпершыню.

Галіна Гузянкова і Галіна Рагавая пазнаёмілі прысутных са сваімі вершамі, прысвечанымі малой радзіме. Затым расказалі, як на лёсе іх блізкіх адбіліся падзеі Вялікай Айчыннай вайны, і прачыталі свае творы на гэту тэму. Галіна Ільінічна пазнаёміла слухачоў з апавяданнямі , змешчанымі ў яе кнізе “Горкі шакалад”, што нядаўна выйшла з друку, а Галіна Аляксандраўна – з кнігай вершаў для дзяцей “Час перад святам”. Аўтары падарылі свае кнігі бібліятэцы. Паміж гаспадарамі і гасцямі адбылася нязмушаная гутарка, у час якой свае любімыя вершы прачытала Валянціна Яфімаўна Ліцвінава. Удзельніца клуба “Стымул” Тамара Фядотаўна Савічава пазнаёміла прысутных з цікавымі вытрымкамі, якія яна выпісвае,калі чытае кнігі.

Леанід Андрэевіч Ігнаткевіч расказаў аб рабоце ветэранскай арганізацыі сельскага Савета, заклікаў прысутных ветэранаў і надалей прымаць актыўны ўдзел у справах на карысць роднай вёскі.

Удзельнікі сустрэчы зрабілі запісы ў кнізе наведвальнікаў, дзе выказалі задавальненне цікавым мерапрыемствам і ўдзячнасць яго арганізатару Антаніне Ўладзіміраўне Жыгалавай.

i_3.jpg

i.jpg

image.jpg

Клімаўская бібліятэка пасля змушанага перапынку прымае гасцей
Прочитано 496 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

Архив

« Март 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31

Яндекс.Метрика