Мы в соцсетях

Традыцыйным запальваннем трох свечак, як сімвалу яднання трох братніх народаў, пачаўся Міжнародны фестываль-свята “Славянскія літаратурныя дажынкі-2020”, які сёлета адбываецца ў юбілейны, 15-ы раз.

На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця фестывалю-свята прысутнічалі літаратары з Беларусі, Расіі і Украіны, таму і прывітанні гучалі на трох мовах, якія ўсе прысутныя аднолькава разумелі.

— Свята мастацкага слова прысвечана таксама 15-й гадавіне са дня заснавання Гомельскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, якое і стала заснавальнікам правядзення такога літаратурнага форуму, — адзначыў старшыня абласнога аддзялення Уладзімір Гаўрыловіч.

Сёння таксама адбыўся фінал Міжнароднага літаратурнага конкурсу “Маё слова” IV Міжнароднага Форуму маладых літаратараў і аматараў мастацкай творчасці “Слова”, прайшла цырымонія ўзнагароджання маладых паэтаў і празаікаў.

IMG_3737.JPG

IMG_3826.JPG

IMG_3785.JPG

IMG_3859.JPG

У фае Грамадска-культурнага цэнтра на вуліцы Ланге былі прадстаўлены некалькі экспазіцый, выстава-продаж кніг філіяла “Гомелькнігі”. Бібліятэчныя сеткі Гомельшчыны не маглі застацца ўбаку ад такой падзеі, і падрыхтавалі цікавыя фотазоны.

— Гомельская раённая бібліятэчная сістэма абрала ў якасці аб’ектаў экспазіцый славутых паэтаў і пісьменнікаў Беларусі, — адзначыла дырэктар дзяржаўнай установы культуры “Бібліятэчная сетка Гомельскага раёна” Алена Захарук. — Таму пры ўваходзе вас сустракалі Іван Шамякін, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Яўгенія Янішчыц і іншыя. З імі можна было пагаварыць пра літаратурную творчасць, паглядзець, як з-пад пяра альбо пад перастук клавішаў пішучай машынкі ствараюцца творы, якімі мы зачытваемся і дагэтуль. У ролі класікаў літаратуры выступілі работнікі культуры Гомельскага раёна.

IMG_3852.JPG

IMG_3877.JPG

IMG_3997.JPG

Госці літаратурнага форуму з Расіі прэзентавалі нумар газеты “Кубанский писатель”, большая палова якога была прысвечана сённяшняму святу, і на яе старонках надрукаваны творы гомельскіх пісьменнікаў. Сёння ж адбылося і падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Гомельскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі і Кубанскай краёвай пісьменніцкай арганізацыяй.

На свяце мастацкага слова Гомельскі раён прагучаў неаднаразова: нашы землякі прэзентавалі новыя кнігі паэзіі, чытали свае творы. Жыхар пасёлка Паляна Чонкаўскага сельсавета Валерый Вятошкін прадставіў зборнік вершаў “Улыбашки”, былы галоўны рэдактар нашай газеты Лілія Вялічка —“Полуночное солнце”, былы спецыяліст па рэкламе, паэт-перакладчык Вольга Раўчанка, — “В театр — за тайной, за подтекстом!”.

Сёння таксама быў прэзентаваны зборнік вершаў Алеся Дуброўскага, ураджэнца вёскі Целяшы, — “Незабываемое”. Кніга ўнікальная тым, што творы Алеся былі перакладзены на рускую мову. Дарэчы, менавіта яны былі абраны ў якасці конкурснага задання для маладых літаратараў-перакладчыкаў. Дзесяць асобнікаў пасмяротнага выдання былі прэзентаваны ўдаве паэта, а яшчэ 50 — бібліятэкам Гомельшчыны.

Аўтар-выканаўца, кампазітар, удзельнік Міжнароднага саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтваў Віктар Задарожны з Новай Гуты выканаў нямала песень на словы славянскіх паэтаў, у тым ліку — землякоў-гамяльчан.

IMG_4019.JPG

IMG_3841.JPG

IMG_3818.JPG

IMG_3824.JPG

IMG_3770.JPG

IMG_4084.JPG

IMG_3756.JPG

IMG_3928.JPG

IMG_3936.JPG

IMG_3945.JPG

IMG_3800.JPG

IMG_3836.JPG

У рабоце літаратурнага форуму таксама прынялі ўдзел ураджэнка вёскі Пракопаўка Чарацянскага сельсавета Ніна Шклярава — паэтэса, кіраўнік школы-студыі “Малады літаратар” і ўдзельнікі літаратурнага аб’яднання “Пралеска”, якое больш за паўстагоддзя таму было створана пры рэдакцыі гомельскай раённай газеты “Маяк”. Зараз аб’яднанне ўзначальвае Ева Дударга, ураджэнка Раманавіч, аўтар аповесці “Наследница”, некалькіх апавяданняў і фотаальбома “Вчера. Сегодня. Навсегда”, прысвечанага малой радзіме.

IMG_4024.JPG

IMG_3962.JPG

IMG_4028.JPG

IMG_4062.JPG

IMG_4043.JPG

 

Перад аматарамі мастацкага слова са сваімі творамі выступіў таксама Іван Цітарэнка, ураджэнец вёскі Іванаўка, аўтар некалькіх зборнікаў вершаў. Зараз паэт пражывае ў Добрушскім раёне, уваходзіць у склад добрушскага раённага літаратурнага аб’яднання.

Заўтра свята працягнецца ў Жыткавічах і Тураве, дзе пройдзе II фестываль-свята літаратуры, мастацтва і народных традыцый “На зямлі Кірылы Тураўскага”.

Ірына ГРАМЫКА.

Фота аўтара.

“Славянскія літаратурныя дажынкі” сабралі дзясяткі аматараў мастацкага слова з трох краін
Прочитано 600 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

Архив

« Апрель 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          

Яндекс.Метрика