Мы в соцсетях

Марыя Чарнянок

Аб Ільіцкай школе, што да аварыі на ЧАЭС была на Брагіншчыне, гаварылі не інакш, як “кузня педкадраў”. Яе выпускнікі ішлі пераважна ў педагогі. Сакрэт пераемнасці пакаленняў быў у тым, што настаўнікі давалі не толькі трывалыя веды, але і прывівалі любоў да сваёй прафесіі.

Аб Ільіцкай школе, што да аварыі на ЧАЭС была на Брагіншчыне, гаварылі не інакш, як “кузня педкадраў”. Яе выпускнікі ішлі пераважна ў педагогі. Сакрэт пераемнасці пакаленняў быў у тым, што настаўнікі давалі не толькі трывалыя веды, але і прывівалі любоў да сваёй прафесіі.

Я — выпускніца 1963 года. З 26 аднакласнікаў палова закончылі ВНУ, сямёра сталі настаўнікамі. Пуцёўку ў жыццё нам далі многія цудоўныя людзі, сярод якіх былі і бацькі лаўрэата Нобелеўскай прэміі Святланы Алексіевіч — Марыя Зіноўеўна і Аляксандр Мікалаевіч, якія пэўны час працавалі ў нашай школе.

…Добра і спакойна жылося ў тыя далёкія гады. Але з-за Чарнобыльскай катастрофы людзі вымушаны былі пакінуць родную вёску Ільічы, суседнія населеныя пункты. Многія перасяліліся з маляўнічай Брагіншчыны ў Гомельскі раён. У настаўніцкую сям”ю сваёй другой радзімы ўліліся таленавітыя творчыя кадры. Педагогі з брагінскімі каранямі не забывалі роднага краю, яго цудоўных людзей, якія сталі для іх дастойным прыкладам.

Вось што успамінае мая аднакласніца Лідзія Гайдаш, якая стала жыхаркай аграгарадка Аздзеліна:

— Сваіх былых настаўнікаў Марыю і Івана Дземідзенкаў я заўсёды лічыла ідэальнай сямейнай парай і выдатнымі прафесіяналамі. Працалюбі-выя, адказныя, высокаадукаваныя, дабразычлівыя — няма такога добрага эпітэту, які б ім не пасаваў. Марыя Максімаўна — біёлаг-“самародак”, чые вучні заўсёды паспяхова ўдзельнічалі ў алімпіядах, а вучэбна-вопытны ўчастак быў паказальным. Іван Іванавіч — выдатны фізік. У нашай Ільіцкай школе ён быў завучам, а ў Гомельскім раёне стаў дырэктарам школы ў Міхальках. У гэтай жа вёсцы пасля пераезду пачала выкладаць мову і літаратуру Алена Халько. Я памятаю, што ў Ільіцкай школе яе літаратурны гурток не мог змясціць усіх жадаючых, вучэбны кабінет лічыўся ўзорным. Пасяліўшыся ў Гомельскім раёне, настаўніца прадоўжыла сваю педагагічную дзейнасць на высокім узроўні. Гэтак жа, як яе калега — настаўніца хіміі Алена Ганчар, якая працавала ў Целяшах.

Гэтыя педагогі былі ветэранамі да якіх далучылася моладзь — іх былыя вучні, якія таксама выбралі няпростую прафесію настаўніка.

На новых працоўных месцах у Гомельскім раёне ільіцкія педагогі дэманстравалі высокі прафесіяналізм, ахвотна дзяліліся вопытам работы, метадычнымі распрацоўкамі з калегамі.

Сярод перасяленцаў — нямала настаўнікаў, чые імё-ны вядомы ва ўсім раёне. Гэта гісторык Марыя Чарнянок (в. Чкалава), хімік-біёлаг Лідзія Гайдаш (агр. Аздзеліна), “пачаткоўцы” Марыя Шылец (п. Бальшавік), Марыя Марчанка і Марыя Андрэенка (агр. Цярэшкавічы), Надзея Галуза (в. Чкалава). Большасць з іх — ужо на пенсіі, але некаторыя працуюць і зараз.

Надзея Галуза — мая малодшая сястра. Аб ёй я хачу расказаць падрабязней. Сёлета пайшоў сорак чацвёрты год, як Надзея Міхайлаўна настаўнічае, ў тым ліку трыццаць тры гады — ў Чкалаўскай базавай школе. Адразу пасля пераезду была загадчыцай мясцовага дзіцячага садка, які рэарганізавалі. Потым перайшла ў школу, прыняла клас у Антаніны Алексікавай, якая хоць і не з’яўлялася перасяленкай, пэўны час працавала на Брагіншчыне і была першай настаўніцай маёй сястры.

145646456464564654.jpg

Зладжаны калектыў школы цёпла сустрэў Надзею, а яна сваёй разважлівасцю, добразычлівасцю, прафесія-налізмам заслужыла непадробную павагу ў калег і вучняў. У нашай сям’і — шмат настаўнікаў. Калі падлічыць, агульны педагагічны стаж складае амаль 230 гадоў. Мы, старэйшае пакаленне, ўжо пенсіянеры. Педагагічную вахту перадаем маладым. Ім сеяць разумнае, добрае, вечнае. І не забываць, што карані іх пайшлі з цудоўнай Брагіншчыны, а гасцінны Гомельскі раён стаў другой радзімай.

Любоў Мельнічэнка, ветэран педагагічнай працы, ураджэнка вёскі Рафалаў Брагінскага раёна

Настаўнiкi з Брагiншчыны знайшлi другую радзiму ў Гомельскiм раёне
Прочитано 620 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

Архив

« Апрель 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          

Яндекс.Метрика