Мы в соцсетях

Часта людзі ўжываюць словы “пенсіянер” і “ветэран працы”, не робячы паміж імі розніцы. А між тым яна ёсць, і даволі істотная.

Пенсіянерамі ўсе становяцца па дасягненні вызначанага заканадаўствам пенсіённага ўзросту (альбо па радзе іншых прычын, напрыклад, страта здароўя), а вось некаторыя дадаткова яшчэ і атрымліваюць статус ветэрана працы. Хто мае права так звацца, і якія ўмовы трэба выканаць, каб заслужыць гэтае ганаровае званне?

— Званне “Ветэран працы” прысвойваецца людзям, якія, па-першае, дасягнулі агульнаўстаноўленага ўросту і, па-другое, наяўнасць дакументальна пацверджанага працоўнага стажу 30 і больш гадоў для мужчын і 25 гадоў — для жанчын. Гэтая мера прадугледжана ў Законе Рэспублікі Беларусь “Аб ветэранах”, які дзейнічае з 1992 года, — растлумачыла намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гомельскага райвыканкама Алена Яфрэменка.

Зараз на тэрыторыі Гомельскага раёна пражываюць 18 083 атрымальніка працоўных пенсій, і частка з іх мае ганаровае званне “Ветэран працы”. Пацверджаннем гэтага статусу з’яўляецца адпаведны запіс у пенсіённым пасведчанні. Калі пажылы чалавек мае права на прысваенне гэтага звання, яму трэба звярнуцца ў органы сацыяльнай абароны і прадаставіць дакументы.

Сёння ветэраны працы маюць некалькі відаў ільгот: першачарговае права на ўстаноўку кватэрнага тэлефона і пасля выхаду на пенсію абслугоўвацца ў тых жа арганізацыях аховы здароўя, за якімі чалавек быў замацаваны падчас працы. Акрамя таго, гэтая катэгорыя пенсіянераў можа аплачваць пуцёўкі на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне ў залежнасці ад свайго грашовага даходу.

Ірына ГРАМЫКА.

Пенсионер и ветеран труда: в чем разница?
Прочитано 1079 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

Архив

« Апрель 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          

Яндекс.Метрика