Мы в соцсетях

Перыяд ад Нараджэння Хрыстова да Хрышчэння — час забаў, вясёлых гульняў і невялікіх тэатралізаваных прадстаўленняў калядавання-шчадравання. Ролі Мядзведзя, Механошы, Казы, Звезданошы і іншых персанажаў іграюць пераапранутыя дзеці і дарослыя.

Адразу пасля Нараджэння Хрыстова вучні Аздзелінскага дзіцячага сада – базавай школы павіншавалі аднавяскоўцаў са святам, пажадалі ладу і дабрабыту. Падчас шчырых зычанняў-жаданняў знянацку падае ў непрытомнасць Каза, якая цудоўным чынам ажывае, толькі калі гаспадары дадуць калядоўшчыкам нейкія прысмакі і цукеркі, яблыкі, выпечку альбо манеткі. А Цыганка тым часам імкнецца гаспадыні паваражыць, ды шасця-ладу паабяцаць, дабрабыту і выканння жаданняў.

Сёлета ў ролі калядных персанажаў выступілі Ангеліна Румянцава, Аліна Камандзірчык, Аліна Кіржанава, Жана Вазнякова, Сцяпан Пузырэўскі, Сяргей Жмагенас, Нікіта Юдчанка і Таццяна Сысоева. Педагог-арганізатар Аляксандр Патапенка расказаў ім пра калядныя традыцыі і звычаі, вучні вывучылі шчадроўкі і з ахвотай разыгралі перад старэйшымі аднавяскоўцамі невялікі спектакль.

З каляднымі пажаданнямі яны наведалі Таццяну Шаламоўскую, Анатоля Мянькоўскага, Васіля і Ніну Вараб’ёвых, былога работніка культуры Паліну Музычэнка і некаторых іншых. Завяршыўся гэты калядны дзень у сценах мясцовай сельскай бібліятэкі, дзе гасцінная гаспадыня, бібліятэкар Галіна Каранда, прапанавала дзецям гарачую гарбату, а потым — паўдзельнічаць у калядных гульнях. Усе ўдзельнікі калядавання ў Аздзеліна атрымалі сувеніры ад рэдакцыі з лагатыпам газеты “Маяк”.

_DSC0697.JPG

_DSC0738.JPG

_DSC0803.JPG

_DSC0839.JPG

_DSC0857.JPG

_DSC0861.JPG

_DSC0888.JPG

_DSC0905.JPG

_DSC0919.JPG

IMG_20190109_142337_HDR.jpg

Не менш цікавым было калядаванне і ў суседніх Рагах. Вось толькі калядоўшчыкі былі людзі дарослыя, але ж з дзіцячым задорам і вясёласцю, якімі падзяліліся з тымі, да каго завіталі ў госці. Ролі Звезданошы, Механошы, Цыганкі, Дзеда Мароза і Казы прымерылі на сябе ўдзельнікі двух творчых калектываў мясцовай бібліятэкі-клуба — краязнаўчага аматарскага аб’яднання “Вытокі” і вакальнай групы “Дарніца” Алена Грыбава, Галіна Чырык, Яна Кузьмянкова і Дзмітрый Вінічэнка.

Разам са старшынёй Аздзелінскага сельвыканкама Таццянай Саскевіч яны наведалі жыхарку Рагоў Ніну Санько, вядомую ў вёсцы і за яе межамі выдатную майстрыху-вышывальшчыцу. Калядоўшчыкі павіншавалі Ніну Іванаўну са святамі, пажадалі здароўя і дабрабыту і, як водзіцца, паказалі невялікае прадстаўленне са “смерцю” і “ажываннем” Казы, праспявалі калядныя песні.

Марыя Вінічэнка, бібліятэкар Рагаўской бібліятэкі-клуба, расказвае:

— У нас ёсць традыцыя — штогод удзельнікі творчых калектываў наведваюць старэйшых жыхароў вёскі, каб павіншаваць са святам Нараджэння Хрыстова, пажадаць найлепшага і праспяваць калядныя песні ды шчадроўкі. А ў нашай з сястрой Галінай Чырык роднай вёсцы Нудзічы Брагінскага раёна, калі прыходзілі ў хату, дзе жывуць маладыя, толькі ўступіўшыя ў шлюб, мы спявалі такую песню:

Ішоў Ванечка беражынкаю,

Знайшоў кветачку пад ружынкаю.

То не кветачка-вінаградзінка,

А то Манечка-ненаглядачка.

Ён яе знайшоў — у скокі пайшоў!

Адметным у сёлетнім калядаванні для абедзвюх вёсак было тое, што калядоўшчыкі па вуліцы ехалі ў санях, якія гаспадары дзеля такога выпадку адмыслова аздобілі. У Рагах, напрыклад, каня прадаставіў гамяльчанін Уладзімір Пазднякоў, які трымае гаспадарку ў вёсцы, а ў Аздзеліна — Алена Губанава.

 

_DSC0939.JPG

_DSC0979.JPG

_DSC1031.JPG

20190109_141311.jpg

456456456456_2.jpg

Iрына ГАЛАВАЧОВА

Фота Андрэя ФЕАКЦIСТАВА

 

Перыяд ад Нараджэння Хрыстова да Хрышчэння — час прадстаўленняў калядавання-шчадравання
Прочитано 1143 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

Архив

« Март 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31

Яндекс.Метрика