Мы в соцсетях

Падчас святкавання Дня Незалежнасці ў аграгарадку Урыцкае адбылася культурная падзея, якая ва ўсіх пакінула шмат уражанняў. Загадзя аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама абвесціў аб правядзенні 3 ліпеня раённага агляду-конкурсу на лепшую выставу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Кола рамёстваў Гомельскага раёна”. Ён быў прысвечаны адначасова дзвюм падзеям — Году малой радзімы і Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

— Гэты творчы конкурс арганізаваны з мэтай вывучэння, адраджэння і захавання традыцыйнай беларускай культуры, — адзначыла член журы, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аксана Хімакова. — Таксама мы меркавалі, што гэта створыць умовы для фарміравання пачуцця патрыятызму, нацыянальнага самавызначэння, гонару за сваю малую радзіму. Гэты конкурс таксама быў прызваны выявіць асаблівасці традыцый розных мясцовасцей раёна, народных рамёстваў.

IMG_6224.jpg

У аглядзе-конкурсе прынялі ўдзел чатырнаццаць сельсаветаў, якія разгарнулі ў скверы ў цэнтры аграгарадку Ўрыцкае свае падворкі. І кожны імкнуўся паказаць нешта сваё, адметнае ад іншых.

Так, Улукаўскі сельсавет прадстаўлялі некалькі майстроў. Уся сям’я Замарэевых з Галавінцаў — творчая, займаецца некалькімі відамі рамёстваў — ад вязання ірландскіх карункаў да старажытнага лозапляцення. А Таццяна Анішчанка, настаўніца Галавінскай сярэдняй школы, прадэманстравала новы від рукадзелля — кардмэйкінг, альбо паштоўкі, зробленыя сваімі рукамі.

IMG_5698.jpg

Красненскі сельсавет прадстаўляла жыхарка аграгарадка Мічурынская Наталля Сыбатава. Яе работы — вязаныя лялькі і адзенне — неаднойчы заваёўвалі перамогі ў розных конкурсах, нават рэспубліканскага ўзроўню.

Работа з берастой — надзвычай рэдкі ў сённяшні час від рамяства, але вельмі папулярны ў нашых продкаў. Некалькі работ у гэтай тэхніцы прадэманстравала майстар з Даўгалескага сельсавета, былая вучаніца Даўгалескага дзіцячага сада – сярэдняй школы Наталля Пугачова. Жыхары сельсавета Тамара Макеева, Алена Ярмоленка і Людміла Кавалькова (некаторыя з іх — настаўнікі ўстановы адукацыі ў Даўгалессі) прывезлі ва Ўрыцкае вышыўку, ласкутнае шыццё, цестапластыку і многае іншае.

Грабаўскі сельсавет вылучаўся работамі з саломкі. Іх прывезла сямейная пара Панамаровых з Грабаўкі. Дарэчы, гэтая сям’я праз некаторы час адзначыць брыль-янтавае вяселле — 60 год разам! Абодва супругі захапляюцца пляценнем з саломкі, і гэтым рамяством яны пачалі займацца толькі калі выйшлі на заслужаны адпачынак. Да работы з саломкай яны заахвоцілі і сваіх унукаў.

Вышыўку бісерам прадставілі адразу некалькі сель-саветаў. Людміла Крышталёва з Чонак займаецца не толькі гэтым відам рукадзелля, робіць жанчына і тапіарыі, альбо дрэўцы шчасця і многае іншае. А вось жыхарка пасёлка Бальшавік Вольга Карпенка з сямнаццацігадовага ўзросту вышывае толькі іконы. Кожную яна асвячае ў царкве, і ікона потым тры дні стаіць у алтары. Персанальныя выставы маладой жанчыны, добрай умеліцы, жонкі і маці адбываліся не толькі ў родным Бальшавіку і раёне, але і ў горадзе.

DSCN0056.JPG

— Мне асабіста выставы ўсе спадабаліся, — адзначыў члены журы, намеснік старшыні райвыканкама Ігар Палуян. — Спадабалася тое, што праследжваецца пераемнасць пакаленняў, калі майстры, пераняўшы сакрэты ад сваіх бацькоў, перадаюць іх ужо дзецям і ўнукам. І хаця ў праграме агляду-конкурсу не было намінацыі “нацыянальная кухня”, але ж многія сельсаветы прывезлі стравы, характэрныя толькі для іх мясцовасці або нават адной вёскі. І гэтую спадчыну — рэцэпты пэўных страў — таксама трэба захоўваць і перадаваць малодшаму пакаленню. Журы было складана вызначыць лепшых, бо кожны сельсавет пастараўся паказаць нешта адметнае, непадобнае на іншых, нават і ў адной тэхніцы. Мы бачылі вышыўку і вязанне, і кожны раз гэта былі зусім розныя рэчы…

DSCN0014.JPG

Гран-пры агляду-конкурсу “Кола рамёстваў Гомельскага раёна” журы прысудзіла Даўгалескаму сельсавету. Першае месца заняў Улукаўскі сельсавет, другое — Грабаўскі і трэцяе — Чонкаўскі.

— Мы спадзяемся, што ў наступны раз на такім конкурсе будзе больш работ спрадвечных для нашага краю рамёстваў і рукадзелля — лозапляцення, саломапляцення, разьбы па дрэве і ткацтву, — дадала дырэктар цэнтра культуры Гомельскага раёна Ірына Чарнаруцкая. — І пажадана, каб выканаўцы былі рознага ўзросту, прадстаўнікі двух-трох пакаленняў, бо тады сапраўды можна будзе сказаць, што гэта кола рамёстваў і кола пакаленняў.

DSCN0031.JPG

DSCN0004.JPG

DSCN0006.JPG

Ірына ГРАМЫКА.

Фота Ірыны ГРАМЫКА і Алены ЗАЙЦАВАЙ.

Прайшоў агляд-конкурс на лепшую выставу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
Прочитано 1367 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

Архив

« Март 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31

Яндекс.Метрика