Мы в соцсетях

Вельмі цікавы абрад “Звязда” бытуе ў вёсках Гадзічава і Маркавічы. Ён праводзіцца з 7 па 12 студзеня і з’яўляецца часткай традыцыі калядавання, якая складаецца з калядавання са звяздой, шчадраванне, засяванне. Сам абрад схожы з калядаваннем, але з’яўляецца больш святочным. Сваімі каранямі ён сыходзіць у сядыя вякі, а з цягам часу асіміляваўся хрысціянствам і набыў больш духоўны характар.

У гэтым годзе да калядавання ў Маркавічах і Гадзічава далучыліся сябры Гомельскай моладзевай краязнаўчай грамадскай арганізацыі “Талака” і дырэктар Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава Пятро Цалка. Вялікая роля ў захаванні і папулярызацыі гэтага абраду належыць Рыгору Басаву.

Цяпер захавальнікамі традыцыі з’яўляецца сям’я Віктара Шыпкова. За час правядзення абраду з 2005 года ўжо склаўся сямейны гурт. Удзельнікі абрада падчас абыходу спяваюць кандак і трапар Ражаства, духоўныя вершы-псальмы і абавязкова мясцова адметны распеў “Многая лета”. Падыходзячы да хаты, адзін з калядоўшчыкаў, звычайна той, што носіць звязду, заходзіць у двор, стукае ў вакно і пытае: “Ці пусціце звязду?”. Калі гаспадары даюць дазвол, то ўсе заходзяць у хату, становяцца насупраць чырвонага кута і пачынаюць спяваць.

Цікава, што “Звязда” абавязкова заходзіць у хату першай, а выходзіць апошняй. Мясцовыя жыхары лічаць, што яна прыносіць у хату шчасце і дабрабыт.

v7tUegmdP40.jpg

9OmeeA1JPko.jpg

Ці пусціце звязду? У  Гадзічава і Маркавічах на каляды жадалi шчасця і дабрабыту
Прочитано 1151 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

Архив

« Апрель 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          

Яндекс.Метрика