Мы в соцсетях

На працягу года ў сацыяльнай сетцы Instagram дзейнічаў праект “Беларускі сямейны альбом”, вынікам якога стала канцэптуальная выстава “Кола жыцця беларуса”. У музеі гісторыі горада Гомеля 4 верасня ў 17 гадзін адбудзецца яе ўрачыстае адкрыццё.

Ініцыятарамі праекта выступілі ураджэнец Гомельскага раёна Уладзімір Александронец і дэпутат Гомельскага раённага Савета дэпутатаў Кацярына Ваўчок.

Задумваючы праект, мы разважалі пра тое, як “прымусіць” беларуса і беларуску азірнуцца і паглядзець у вочы сваіх продкаў. У кожнай гісторыі — моц і гонар, трагедыя і боль, тое, як нашыя продкі стваралі для нас чароды шляхоў. Праект мае на мэце персаніфікаваць гісторыю нашай Радзімы, — расказвае Уладзімір Александронец. — І ўдзельнікі праекта дазволілі гэта зрабіць!

Шэсць зваротаў кола жыцця беларуса распавядуць кожнаму пра дзяцінства, сталенне, навучанне, вяселле, сямейнае жыццё і смерць. Усё гэта зафіксавана на старых фотаздымках!

Выстава “Кола жыцця беларуса” падрыхтавана прыватнай сацыяльна-інфармацыйнай установай “Майстэрня інавацыйных тэхналогій” і дзяржаўнай установай “Музей гісторыі горада Гомеля”.

Запрашаем усіх, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю, наведаць установу культуры па адрасе: горад Гомель, вуліца Пушкіна, 32. Выстава будзе дзейнічаць да 4 кастрычніка 2020 года.

Падрыхтавала Ірына ПІЧЫК.

Запрашаем на выставу “Кола жыцця беларуса”
Прочитано 438 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

Архив

« Апрель 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          

Яндекс.Метрика