Пряцягваем цыкл публікацый, прысвечаных Году гістарычнай памяці “Бацькаўшчына: Гомельскі раён у люстэрку часу”.

У пераважна праваслаўным краі, якім з‘яўляецца Гомельшчына, пражываў каталіцкі род Фашчаў. На беразе штучнага безымяннага возера быў пабудаваны панскі дом, чые вокны адлюстроўваліся ў чысцюткай вадзе. У музеі Грабаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы захаваўся здымак гэтага дома, у якім пасля рэвалюцыі размяшчалася ўстанова адукацыі. У сярэдзіне мінулага стагоддзя будынак зруйнавалі, а праз некалькі дзесяцігоддзяў амаль на тым жа месцы, дзе калісьці быў панскі дом, пабудавалі новую школу.

08-04-2015_092530.jpg

Гісторыю панскага роду Фашчаў у Грабаўцы ведаюць і дбайна захоўваюць. Кажуць, што некалі нават іх нашчадак наведаў малую радзіму сваіх продкаў. А яшчэ кажуць, што адна з паненак, Ядвіга Фашч, ператварылася ў прывід і блукае ў наваколлях роднага дома.

Ірына ГРАМЫКА. Фота з архіва рэдакцыі.

Праект “Бацькаўшчына: Гомельскі раён у люстэрку часу”: Панская сядзіба ў Грабаўцы
Прочитано 988 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Яндекс.Метрика