Мы в соцсетях
×

Warning

JLIB_APPLICATION_ERROR_COMPONENT_NOT_LOADING

Сёння перад аграрным комплексам краіны стаяць пытанні не толькі пашырыць асартымент экспарту сваёй прадукцыі, але і шматбаковага развіцця глыбокай перапрацоўкі і пастаўкі прадукцыі як на знешні, так і на ўнутраны рынак.

У свой час у ААТ “Агракамбінат “Паўднёвы” пашлі на сур’ёзны крок, калі ўклалі немалыя інвестыцыі ў будаўніцтва цэха па прамысловай перапрацоўцы і набыццё высокатэхналагічнага абсталявання. Такі тактычны крок можна было лічыць стратэгічным шляхам у развіцці шматпрофільнага сяльгаспрадпрыемства. Ці трэба везці кудысьці на перапрацоўку рапс, пры гэтым несці вялікія транспартныя выдаткі, калі можна з поспехам рэалізаваць гэтую вытворчасць на месцы. Да таго ж, у рэгіёне з’явіліся аб’ектыўныя ўмовы для вырошчвання так званых новых сельскагаспадарчых культур, што раней не культывіраваліся на нашых землях. Менавіта рапс і стаў такой дастаткова працаёмкай, аднак вельмі высокарэнтабельнай і пры гэтым найбольш перспектыўнай для вырошчваня ў нашай зоне культурай.

— Сем гадоў працуе наша вытворчасць кругласутачна, амаль круглы год, практычна, без перапынку. Мы за месяц перапрцоўваем да паўтары тысячы тон рапсу, — гаворыць намеснік дырэктара па вытворчасці агракамбіната Мікалай Місачэнка. — Мы зараз забяспечваем свае патрэбы ў шроце — гэта прадукт, што застаецца пасля аджыму. Акрамя таго, сыравіну сюды пастаўляюць гаспадаркі нашага раёна, а таксама філіялы Гомельскага і Навабеліцкага камбінатаў хлебапрадуктаў, што ўваходзяць у склад структурных падраздяленняў ААТ “Гомельхлебапрадукт”. Пры гэтым, мы арыентуемся не толькі на гаспадаркі нашага раёна. У зоне нашай непасрэднай увагі — сяльгаспрадпыемствы Рэчыцкага, Добрушскага, Жлобінскага, Буда-Кашалёўскага, Лоеўскага раёнаў. Усім, хто да нас звяртаецца, мы гатовыя дапамагчы. Такім чынам загружаем свае магутнасці, працуем, прыносім прыбытак у касу гаспадаркі.

На сёння ў агульным аб’ёме прадпрыемства даходы ад работы цэха складаюць 2,5 працэнта. Сёлета ў ААТ “Агракамбінат “Паўднёвы” да перапрацоўкі падрыхтавана 6 тысяч тон распу. Летась было менш — толькі 4,5 тысячы тон. Тады ўраджай гэтай культуры не апраўдаў спадзяванні аграрыяў: склаліся неспрыяльныя ўмовы надвор’я, выкліканыя засухай. У выніку масланасення рапсу летась было нарыхтавана толькі 1,8 тысяча тон.

На тэрыторыі прадпрыем-ства знаходзіцца 6 вялізных ёмістасцяў, так званых сіласаў, дзе адначасова можна за-хоўваць для перапрацоўкі 24 тысячы тон сыравіны.

Зараз на прадпрыемстве працуе 15 чалавек: ад начальніка вытворчасці да грузчыкаў і лабарантаў, якія адсочваюць усе параметры тэхналагічнага цыклу.

На сховішчы можна яшчэ дадаткова размясціць да 14 тысяч тон сыравіны. Дарэчы, першапачаткова ставілася задача максімум: атрымліваць выключна харчовы раслінны алей. Гэта прадугледжана тэхналагічнай лініяй нямецкай фірмы «FLORAPOWER».

— На технічныя патрэбы мы не працуем. У нас вырабляецца алей толькі харчовы — першага альбо другога гатункаў. Ён ідзе на патрэбы прадпрыемстваў харчовай галіны нашай краіны. У першую чаргу таму, што ён адпавядае ўсім дзяржаўным стандартам, патрабаванням хар-човай бяспекі, — падкрэслівае Мікалай Місачэнка. — Тут у нас асноўным заказчыкам выступае Гомельскі тлушчавы камбінат. Макуха (жмых) ідзе на біядабаўкі ў камбікармы, што рыхтуюцца на камбінатах хлебапрадуктаў, у прыватнасці, на Навабеліцкі КХП. Хачу адзначыць, што 300–700 грамаў макухі поўнасцю забяспечваюць рацыён жывёлы ў неаб-ходных мікраэлементах.

Акрамя таго, цэх можа рабіць аджым насення сланечніку. Гэтай культурай зараз займаюцца гаспадаркі нашага рэгіёну. Магутнасці цэха па перапрацоўцы ў “Паўднёвым” могуць з поспехам выка-рыстоўвацца для атрымання непасрэдна сланечнікавага алею і ў бліжайшай будучыні вырашаць праблемы імпартазамяшчэння.

— Сланечнікавы алей атрымліваецца ў нас дастаткова якасны, а макуха яшчэ і больш цэніцца, — гаворыць намеснік дырэктара па вытворчасці “Агракамбіната “Паўднёвы“ Мікалай Місачэнка.

 Аляксандр РАМАШОЎ

Фота Алексея НАРЭЙКІ

Агракамбінат “Паўднёвы”: сем гадоў кругласутачнай вытворчасці
Read 1057 times
Login to post comments

Популярное

Архив

« September 2023 »
Mon Tue Wed Thu Fri Sat Sun
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  

Яндекс.Метрика