Мы в соцсетях
×

Warning

JLIB_APPLICATION_ERROR_COMPONENT_NOT_LOADING

Павышэнне ўрадлівасці, у першую чаргу, напрамую залежыць ад запраўкі глебы арганічнымі ўгнаеннямі і тукамі. Зараз у гаспадарках раёна ідуць работы па стварэнні трывалай базы пад будучы ўраджай. Прычым, у асноўным, робіцца стаўка на экалагічна чыстае земляробства — арганіку.

Па стану на 26 сакавіка сяльгаспрадпрыемствы пад веснавую сяўбу і раннія веснавыя падкормкі назапасілі толькі 45 працэнтаў NPK у дзеючым рэчыве ад раней запланаванага. Пры гэтым забяспечанасць па азоту складае 43 працэнты, а па фосфару і калію — 51 і 46 працэнтаў адпаведна. І гэта сённяшняя рэальнасць, што прадыктавана аб‘ектыўнымі прычынамі. 

Тым часам, комплекс работ па вывазцы арганікі на палеткі ў нашым раёне набліжаецца да завяршэння. Паводле запланаваных паказчыкаў, на сёлетнюю пасяўную кампанію сяльгаспрадпрыемствы павінны назапасіць 400 тысяч тон “вітамінаў урадлівасці” і вывезці іх на палеткі.

— Да гэтых работ мы прыступілі яшчэ з лістапада мінулага года, — гаворыць намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Гомельскага райвыканкама Мікалай Лясько. — Фермы ачысцілі і, па меры магчымасці, пачалі вывазку арганікі на палеткі. Праводзілі работы па складзіраванню і адначасова ўносілі яе ў глебу. Зараз мы працягваем вывазку арганічных угнаенняў на палеткі. 

Па гэтым віду работ традыцыйна ў лідэрах механізатары ААТ “Сцяг Радзімы”. Тут на палеткі запланавана было вывезці 60 тысяч тон арганікі. У гаспадарцы задзейнічана і найбольшая колькасць тэхнікі, што выходзіць на работу. Штодня працуе да 4 адзінак трактароў. Па стану на 26 cакавіка запланаванае заданне выканана на 115 працэнтаў. Дарэчы, тут падчас восеньскіх работ у глебу было ўнесена 23 працэнты арганічных угнаенняў.

Пад веснавую сяўбу найбольшую колькасць арганікі заправілі земляробы ААТ “Гомельская птушкафабрыка” — 68 працэнтаў. Пад будучы ўраджай у ААТ “Агракамбінат “Паўднёвы” унесена 55 працэнтаў ад запланаванага аб’ёму, 44 працэнты — у ААТ “Птушкафабрыка “Расвет” і 4 працэнты ў ААТ “Саўгас-камбінат “Сож”.

Аляксандр РАМАШОЎ

Фота з архіва рэдакцыі

У гаспадарках раёна ідуць работы па стварэнні трывалай базы пад будучы ўраджай
Read 923 times
Login to post comments

Популярное

Архив

« October 2023 »
Mon Tue Wed Thu Fri Sat Sun
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31          

Яндекс.Метрика