Мы в соцсетях

Падводзячы вынікі сёлетняй бітвы за ўраджай, нельга не звярнуць увагу на асаблівасці атрыманых паказчыкаў. І магчыма, пэўным чынам, перагледзіць на бліжэйшую перспектыву структуру пасяўных плошчаў, улічваючы эфектыўнасць вытворчасці той ці іншай культуры ў кожнай асобна ўзятай гаспадарцы.  

Найвышэйшай ураджайнасці такой культуры, як трыцікале, дасягнулі ў КСУП “Урыцкае”. Тут кожны гектар ў сярэднім даў 24,8 цэнтнера. Пры гэтым хлебаробы ААТ “Саўгас-камбінат “Сож” атрымалі на круг толькі 10,5 цэнтнера. Не ўрадзіў сёлета ў гаспадарцы ячмень — толькі 10,4 цэнтнера з кожнага гектара намалацілі мясцовыя хлебаробы. Такая ураджайнасць была хіба што адразу ў пасляваенны час і складаны перыяд станаўлення народна-гаспадарчага комплексу ў няпростыя 50-я гады мінулага стагоддзя. А вось аграрыі ААТ “Агракамбінат “Паўднёвы” на жніве-2018 прадэманстравалі сапраўды рэкордныя паказчыкі. Нягледзячы на веснавую спякоту

і гарачыню першых летніх месяцаў, ячменныя палеткі прынеслі ў бункернай вазе з кожнага гектара 37,5 цэнтнера. Увогуле, хлебаробы гэтай гаспадаркі дасягнулі на сёлетнім жніве найлепшых вынікаў амаль па ўсіх зерневых культурах. Пшаніца тут таксама ўрадзіла. 30,2 цэнтнера на круг — супраць 19,8 цэнтнера ў ААТ “Птушкафабрыка “Рассвет”. Аўсу з кожнага гектара ў ААТ “Агракамбінат “Паўднёвы” у гэтым годзе намалацілі па 39,6 цэнтнера. Такімі вынікамі не могуць пахваліцца вяскоўцы з ААТ “Сцяг Радзімы”. Нягле-дзячы на ўсе намаганні, што прыкладала агранамічная служба гаспадаркі, веснавая засуха зрабіла сваю справу. У выніку — толькі 14 цэнтнераў з кожнага гектара далі гэтыя і без таго не вельмі ўрадлівыя глебы. Зернебабовых культур намалочвалі менш за іншых у ААТ “Саўгас-камбінат “Сож”. Ураджайнасць тут склала ўсяго 13,9 цэнтнера на круг. А вось аграрыі ААТ “Агракамбінат “Паўднёвы” і тут аказаліся на вышыні — 40,2 цэнтнера з кожнага гектара атрымалі мясцовыя хлебаробы. Рэкордныя намалоты жыта адзначаны ва УСП “СлаўМол”. Кожны з 300 гектараў, што былі адведзены ў гаспадарцы пад гэтую культуру, даў ў сярэднім 48,7 цэнтнера! І гэта пры тым, што ў ААТ “Саўгас-камбінат “Сож” ураджайнасць жыта склала таксама, як і зернебабовых культур, усяго 13,9 цэнтнера з гектара.

Аляксандр РАМАШОЎ

Фота Аляксея НАРЭЭЙКІ

Гаспадаркі раёна фактычна завяршылі ўборачную кампанію
Прочитано 3025 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

Архив

« Апрель 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          

Яндекс.Метрика