Мы в соцсетях

Сярод першых на палеткі на гэтым тыдні выйшлі земляробы УСП “СлаўМол” і ААТ “Сцяг Радзімы”. Паводле дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Гомельскага райвыканкама, па стане на 21 чэрвеня ў гэтых гаспадарках скошаны першыя гектары і работы разгортваюцца з кожным днём, набіраючы тэмпы. Увогуле па раёну мяркуецца нарыхтаваць кармы з плошчы 7520 гектараў.

УСП “СлаўМол” другім укосам разлічвае скасіць травы з плошчы 1360 гектараў, зараз работы праведзены на 85. Пакуль зялёная маса не радуе мясцовых аграрыяў. У сярэднім з кожнага гектара атрымліваюць 61 цэнтнер. Крыху ніжэй гэты паказчык у ААТ “Сцяг Радзімы”. Тут кожны гектар дае ў сярэднім 59 цэнтнераў кармоў. У гаспадарцы  травы другога ўкосу скошаны і ўбраны са 108 гектараў. Прычым, цяпер тут робіцца ўпор на нарыхтоўку сенажу ў палімернай упакоўцы. Зараз такога высокаякаснага корму ў ААТ “Сцяг Радзімы” назапашана 847 тон. Па гэтым паказчыку гаспадарка апярэджвае ўсе астатнія сяльгаспрадпрыемствы раёна.  

Пакуль не завяршылі работы на нарыхтоўцы кармоў з траў першага ўкосу ў ААТ “Камбінат “Усход”, дзе ўбрана 77 працэнтаў ад скошанага, ААТ “Саўгас-камбінат “Сож” (87 працэнтаў), КСУП “Урыцкае” (88 працэнтаў), ААТ “Гомельская птушкафабрыка” (93 працэнты).

На парадку дня — уборка азімай сурэпіцы. Да гэтых работ у раёне прыступілі земляробы ААТ “Сцяг Радзімы”. Тут убраны першыя 10 гектараў пры сярэдняй ўраджайнасці гэтай культуры 13,6 цэнтнера з гектара. У КСУП “Урыцкае” абмалацілі 10 гектараў пры сярэдняй ураджайнасці 13,2 цэнтера на круг, ААТ “Птушкафабрыка “Рассвет” — 7 гектараў пры сярэдняй ураджайнасці 17,1 цэнтнера з кожнага гектара.

Аляксандр РАМАШОЎ

Фота Аляксея НАРЭЙКІ

Гаспадаркі раёна прыступілі да нарыхтоўкі кармоў з траў другога ўкосу
Прочитано 950 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

Архив

« Апрель 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          

Яндекс.Метрика