Мы в соцсетях

Гаспадаркі раёна вядуць пастаўкі зерня ў лік дзяржзаказу. Паводле аператыўных дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Гомельскага райвыканкама, па стане на 10 верасня, план продажу выкананы на 79 працэнтаў.

Сярод тых, хто сёлета першымі выканаў галоўную запаведзь хлебароба, аграрыі ААТ “Сцяг Радзімы” (102 %), КСУП “Урыцкае” (102 %), ААТ “Птушкафабрыка “Рассвет” (101 %) і ААТ “Камбінат “Усход” (100 %). Гэтыя гаспадаркі паставілі зерне ў лік дзяржзаказу ў сціслыя тэрміны.

Зерне новага ўраджаю такіх культур, як пшаніца, ячмень, жыта і авёс, адпраўляецца на філіял “Навабеліцкі камбінат хлебапрадуктаў” ААТ “Гомельхлебапрадукт”. Акрамя таго, пшаніца і жыта яшчэ пастаўляюцца на захоўванне на філіял “КХП № 8 г. Гомель» ААТ “Гомельхлебапрадукт”.Тут жа ажыццяўляюць прыёмку грэчкі. Гэтая культура вырошчваецца ў 7 гаспадарках раёна. Сёлета ў лік дзяржзаказу яны павінны паставіць 400 тон. Хлебаробы КСУП “Урыцкае” рэалізавалі 55 тон. Аграрыі ААТ “Сцяг Радзімы” па стане на 10 жніўня ў лік дзяржзаказу адправілі на элеватар 48,2 тоны грэчкі.

Адначасова вядуцца пастаўкі ў лік рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб масланасення рапсу. Тут таксама ў лідэрах земляробы ААТ “Сцяг Радзімы” (101 %) і КСУП “Урыцкае” (100 %). Да іх далучыліся працаўнікі КСУП “Цяплічнае”. На ААТ “Гомельскі тлушчакамбінат” яны паставілі 250 тон каштоўнай сыравіны. УСП “СлаўМол” з запланаваных 500 тон рэалізавала на гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства “Гомельскія традыцыі смаку” — структурнае падраздзяленне ААТ “Гомельскі тлушчакамбінат” — 536 тон рапсу.

Аляксандр РАМАШОЎ

Фота Аляксея НАРЭЙКІ

Гаспадаркі раёна вядуць пастаўкі зерня ў лік дзяржзаказу
Прочитано 1899 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

Архив

« Апрель 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          

Яндекс.Метрика