Мы в соцсетях
×

Warning

JLIB_APPLICATION_ERROR_COMPONENT_NOT_LOADING

Гаспадаркі раёна завяршаюць работы па сяўбе кукурузы. Спачатку замляробы выканалі комплекс работ на плошчах, што адведены на зерневыя мэты. На апошніх гектарах вядзецца сяўба каралевы палеткаў, прызначанай на зялёны корм. Паводле аператыўных дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Гомельскага райвыканкама, па стане на 23 мая сяльгаспрадпрыемствы засеялі 17590 гектараў, што складае 96,2 працэнта ад запланаванага.

ААТ “Саўгас-камбінат “Сож” мае магчымасць праводзіць работы на сяўбе кукурузы адразу 4 айчыннымі сеялкамі. Гэта шматмэтавыя пнеўматычныя дакладнага высеву  агрэгаты вытворчасці ААТ “Мазыртэхсервіс”. На палетках ля Рудні-Марымонавай былі задзейнічаны дзве сяелкі. Падрыхтаваных плошчаў для высеву кукурузы, па словах галоўнага спецыяліста па раслінаводстве ААТ “Саўгас-камбінат “Сож” Аляксандра Якаўцава якраз хапае для поўнай нагрузкі на пасяўныя агрэгаты. Выпрацоўка за змену ў механізатараў Мікалая Кубарава на “Беларус 1221” і Дзмірыя Лабанава на “Беларус 1522” складае па 30 і болей гектараў і залежнасці ад даўжыні загонкі. Гэта дастаткова высокія тэіпы работ.

Падрабязнасці ў бліжэйшых нумарах газеты.

Гаспадаркі раёна завяршаюць работы па сяўбе кукурузы
Read 754 times
Login to post comments

Популярное

Архив

« September 2023 »
Mon Tue Wed Thu Fri Sat Sun
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  

Яндекс.Метрика