МАЯК

На базе КСУП “Урыцкае" 19 лютага адбыўся раённы конкурс прафесійнага майстэрства сярод аператараў машыннага даення. Ён сабраў лепшых прадстаўнікоў усіх сяльгаспрадпрыемстваў. Пры гэтым сёлета быў падзелены на 2 групы — да 31 года і старэй. На малочна-таварнай ферме “Старая Беліца” адбылася практычная частка, дзе ўдзельнікі павінны былi прадэманстраваць сваё майстэрства. Тэарэтычная частка складалася з адказаў на білеты, у якіх было па 10 пытанняў. Акрамя таго, аператарам машыннага даення трэба было разабраць і сабраць даільны апарат.

 

 

 Падрабязнасцi чытайце ў блiжэйшых нумарах "Маяка".

Аляксандр РАМАШОЎ

Фота Андрэя ФЕАКЦІСТАВА