Мы в соцсетях

У раёне пачалася сяўба ранніх зерневых і зернебабовых культур. Першымі да гэтых работ, як звычайна,  прыступілі хлебаробы ААТ “Сцяг Радзімы”. Сёлетняя пасяўная кампанія тут стартавала 6 красавіка.

Падыходы да правядзення сяўбы ў гаспадарцы адпрацаваныя і вопытным складам спецыялістаў, і тэхналогіяй работ на палетках. Глебы — лёгкія, бальнасць у сярэднім складае 22. А таму менавіта ад ранняга і хуткага правя-дзення севу залежыць многае. Яшчэ з восені на плошчах, адведзеных пад сяўбу ранніх яравых, правялі ўздым зяблі-ва на 100 працэнтах плошчаў. Гэтая акалічнасць дазваляе гаспадарцы пазбегнуць дадатковых затрат падчас веснавых палявых работ. 

—  Фосфар і калій мы яшчэ з восені ўнеслі на гэтыя ўчасткі. Зараз яшчэ і непасрэдна перадпасяўны азот запраўляем. Тукі мы набывалі як за ўласныя сродкі, так і за кошт узятых крэдытаў. Імкнёмся па максімуму забяспечыць мінеральнымі ўдабрэннямі, — гаворыць намеснік дырэктара па раслінаводстве ААТ “Сцяг Радзімы” Максім Карнеенка. — Зараз уносім арганіку пад кукурузу. Яшчэ з восені было запраўлена 14 тысяч тон. На сёння на палеткі вывезена амаль 70 тысяч тон пры плане 60 тысяч. Гэтая работа працягваецца. На вывазцы задзейнічаны чатыры адзінкі тэхнікі. За змену пяць агрэгатаў уносяць ад 1000 да 1200 тон арганікі.   

Тым часам, асноўны фронт работ разгортваецца менаві-та на пасяўных плошчах. Тут застаецца падрыхтаваць глебу для непасрэднага севу. На гэтых работах задзейнічаны 4 энерганасычаныя трактары ў счэпцы з дыскатарамі. Сярод іх і вядомы яшчэ з савецкіх часоў магутны “Кіравец”. Праўда, зараз ён мае сучаснае аблічча. Да таго ж, яшчэ і аснашчаны коламі ў так званай спарцы для магчымасці правядзення работ і на пераўвільготненай глебе. Гэтую тэхніку даверылі маладому механізатару Дзмітрыю Проніну. На энерганасычаных “Беларусах” падчас работы нашай рэдакцыйнай брыгады ў гаспадарцы шчыравалі Аляксандр Крукаў і Міхаіл Агеенка.  

На сяўбе зараз прымяняюць 2 сеялкі з шырынёй захвату 4 метры. З пачаткам масавых работ на палеткі выйдзе і 6-мятровая сеялка. За змену тут высяваюць да 40 гектараў. На гэтых работах вызначаюцца вопытныя земляробы Мікалай Чыгарэўскі і Сяргей Пасекуноў. Не адзін сезон яны працуюць на правераных часам сеялках, якія добра зарэкамендавалі сябе ў гаспадарцы.

— Па стану на раніцу 9 красавіка мы засеялі 90 гектараў аўса. Гэта больш палавіны плошчаў, адведзеных сё-лета пад гэтую культуру, — зазначае Максім Карнеенка. — З серады мы пачнём высяваць зернебабовыя культуры, а таксама ячмень. Па плану раннія яравыя і зернебабовыя культуры нам неабходна пасеяць на плошчы 275 гектараў.

Азімы клін у гаспадарцы летась быў павялічаны і склаў 2824 гектары. Сёлета культуры перазімавалі здавальняюча. Такую ацэнку дае агратэхнічная служба гаспадаркі. Аднак усё пакажа працэс вегетацыі, які, дарэчы, пачаўся ўжо ў раслінах. Вядуцца работы па падкормцы рапсу, які займае 500 гектараў.

Для забеспячэння нармальнай дзейнасці працоўнага канвееру ў ААТ “Сцяг Радзімы” распрацаваны са-цыяльныя гарантыі. Да мер матэрыяльнага і маральнага заахвочвання можна па праву аднесці забяспечанасць работнікаў, якія задзейнічаны падчас правядзення ўсяго комплексу сяльгасработ, гарачым харчаваннем. Не першы год у гаспадарцы працуе катлапункт, які знаходзіцца на цэнтральнай сядзібе сяльгаспрадпрыемства ў Чарацянцы. Тут гатуюць абеды ды вячэры для механізатараў. Уся адказнасць ускладзена на прафесіянала сваей справы — шэф-повара Дзіну Козіну. Яна імкнецца зрабіць меню разнастайным і, самае галоўнае, смачным. Прынамсі, наша рэдакцыйная брыгада ў гэтым пераканалася. Абед, які мы паспрабавалі непасрэдна ў полі разам з механізатарамі, аказаўся сапраўды такім. Гаспадарка бярэ на сябе 80 працэнтаў выдаткаў пры арганізацыі менавіта двухразовага гарачага харчавання. Ніякіх сухіх пайкоў, як называюць вячэру ў некаторых сяльгаспрадпыемствах, кіраўніцтва ААТ “Сцяг Радзімы” проста не прызнае. А таму на падвозе тут працуюць два аўтобусы. Яны неабходныя для аператыўнага забеспячэння працаўнікоў гарачым харчаваннем. На адным з іх задзейнічана раздатчыца Надзея Мардовіна. Яна расказала пра меню, якое складалася на 9 красавіка:

— На першае ў нас гарохавы суп з ялавічынай, на другое — рысавая каша з курыцай, а таксама чай. На вечар рыхтуем бульбяное пюрэ з рыбай, а яшчэ будзе салата са свежай капусты.

У ААТ “Сцяг Радзімы” 2620 гектараў прыходзіцца на астатнія яравыя культуры. Пры гэтым асноўны ўпор робіцца на кукурузу. І гэта невыпадкова. Стратэгічная для гаспадаркі  культура дае значны аб’ём запасу кармоў для забеспячэння грамадскага пагалоўя буйной рагатай жывёлы. Як толькі дазволяць умовы надвор’я, тут шырокім фронтам разгорнуцца работы па сяўбе каралевы палеткаў.

Аляксандр РАМАШОЎ

Фота Аляксея НАРЭЙКІ

Першымі да сяўбы ранніх зерневых і зернебабовых культур прыступілі хлебаробы ААТ “Сцяг Радзімы”
Прочитано 1377 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

Архив

« Март 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31

Яндекс.Метрика