Мы в соцсетях

Паводле дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, па стане на 15 кастрычніка гэтыя работы праведзены на 14610 гектарах, што складае 70 працэнтаў ад запланаванага. Першымі з сяўбой азімых справіліся земляробы ААТ “Птушкафабрыка “Рассвет”, ААТ “Сцяг Радзімы”   і ААТ “Гомельская птушкафабрыка”.

Ва УСП “СлаўМол” сёлета азімы клін складае 3205 гектараў. Па стане на 15 кастрычніка, глеба прадрыхтавана на 74 працэнтах плошчаў. Работа на палях арганізавана ў дзве змены. Тут працуюць механізатары Ігар Кавалёў з сынам Аляксеем і Аляксандр Анісімаў, а таксама Ігар Алампіеў і Аляксандр Кравец. На падрыхтоўцы глебы задзейнічаны трактары “Беларус 3022” з дыскатарамі. Дзмітрый Ярмоленка працуе на энерганасычаным “John Deere-1284”. На аналагічнай тэхніцы Аляксандр Лебедзеў (на здымку ўверсе) праводзіць работы па падрыхтоўцы глебы да сяўбы падчас веснавой кампаніі і па восені. Зараз у аддзяленні “Цярэнічы” ён вядзе сяўбу азімых зерневых культур. Не адстае ад яго і Дзмітрый Адзінцоў, які працуе на энерганасычаным “Беларус 3022”. У счэпцы з пасяўным агрэгатам “Бярэсце” шырынёю ў 6 мет-раў ён за змену засявае да 35–40 гектараў. Зараз механізатар заняты на палетках у аддзяленні “Аздзеліна”. Абодва працуюць увесь светлавы час сутак. Віктар Несцераў забяспечаве дастаўку насення на палеткі.

— Насенне ў нас сваё — азімае жыта, трыцікале, пшаніца — усё пратраўленае. Рэгламент па якасці зерня вытрымліваецца. Практычна ўсё насенне першай рэпрадукцыі, — гаворыць вядучы аграном УСП “СлаўМол” Юрый Адзінцоў. — Летась закупалі эліту ў РУП “Гомельская абласная сельскагаспадарчая вопытная станцыя” Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і КСУП “Эксперыментальная база “Уваравічы”.

1-DSC_5662.JPG

Дагэтуль у гаспадарцы тых, хто працуе ў полі, забяспечваюць гарачым харчаваннем. На абед — першыя, другія стравы, а таксама булачка ці пячэнне з кампотам або чаем. За дастаўку абедаў адказная Жана Багдановіч. Раздатчыцай яна працуе ўжо шосты сезон. Гарачае харчаванне механізатараў падчас палявых работ арганізавана праз уласны катлапункт, дзе гатуюць абеды. Ён размешчаны на другім паверсе прыстасаванага памяшкання ў вёсцы Рагі. Повар 4 разраду Жана Здаравец і Святлана Здаравец штодня рыхтуюць да 60 абедаў. Для механізатараў таксама прадугледжаны і сухі паёк. У склад яго ў абавязковым парадку ўваходзіць кансерва, каўбаса, хлеб, пячэнне, мінеральная ці пітная бутыліраваная вада. За шкодныя ўмовы работы прадугледжана яшчэ і малако.

1-DSC_5718.JPG

Аляксандр РАМАШОЎ

Фота Аляксея НАРЭЙКІ

Сяльгаспрадпрыемствы раёна вядуць работы па сяўбе азімых зерневых культур
Прочитано 2635 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

Архив

« Апрель 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          

Яндекс.Метрика