Мы в соцсетях

У нашай краіне правядзенне разнастайных акцый мае свае добрыя традыцыі. Сярод іх вызначаюцца дабрачынныя мерапрыемствы рознага кшталту. Ёсць і своеасаблівыя, што маюць вузкую скіраванасць і з‘яўляюцца цікавымі і пазнавальнымі. Менавіта да такіх можна аднесці маштабную рэспубліканскую акцыю “Твае першыя фінансы”. Яна праводзіцца ў нашай краіне пры падтрымцы Нацыянальнага банка і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, пры ўдзеле Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі і партнёраў банка.

Ініцыятарам акцыі яшчэ ў 2014 годзе стала ААТ “Белаграпрамбанк”, прымеркаваўшы яе да свайго дня нараджэння. Сёлета, як дарэчы і ў мінулыя гады, яна ахапіла ўсе школы краіны. Для школьнікаў 5-х класаў з верасня па лістапад праводзіліся ўрокі фінансавай граматнасці. У Гомельскім раёне акцыя “Твае першыя фінансы” была праведзена ў 30 школах, у якіх навучаюцца 622 пяцікласнікі. У яе рамках рабяты сустрэліся з вядомым казачным персанажам — сімвалам “Белаграпрамбанка” — Агрыкам. Ён з’яўляецца не толькі сімвалам, але яшчэ і адным з герояў беларускамоўнай брашуры “Твае першыя фінансы”. Яе банк выпусціў спецыяльна для распаўсюджвання фінансавай граматнасці сярод юных жыхароў краіны. У гэтым выданні ў цікавай і даступнай форме распавядаецца пра гісторыю стварэння грошай, як правільна імі карыстацца, што азначае быць фінансава граматным. Разам з галоўнымі героямі кнігі Алесікам, Стэўкай і казачным персанажам Агрыкам, юныя чытачы змогуць паглыбіцца ў цікавы свет фінансаў і нават зрабіць для сябе нечаканыя адкрыцці. Галоўная каштоўнасць кнігі “Твае першыя фінансы” у першую чаргу заключаецца ў яе практычнай скіраванасці і карысці.

Гэтая акцыя — не першы вопыт супрацоўніцтва “Белаграпрамбанка” з сістэмай школьнай адукацыі рэспублікі. Супрацоўнікі банка скарысталі магчымасць правесці ў школах свой урок — урок фінансавай граматнасці. Рабяты прынялі актыўны ўдзел у віктарынах і конкурсах, патрэніраваліся ў рашэнні эканамічных задач. У гульнявой форме даступна і зразумела для сябе хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі даведацца пра адказы на такія, на першы погляд, дарослыя пытанні: адкуль бяруцца грошы, навошта патрэбен банк, што такое крэдыты і чым карысная пластыкавая картка, а таксама шэраг іншых.

НА ЗДЫМКУ: начальнік цэнтра рознічных прадаж філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” — Гомельскае абласное ўпраўленне Святлана Піцур ва Урыцкай СШ падчас правядзення ўрока фінансавай граматнасці.

Аляксандр РАМАШОЎ

Фота Алены ЗАЙЦАВАЙ

Твае першая фінансы -  урокі фінансавай граматнасці для пяцікласнікаў
Прочитано 1456 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

Архив

« Апрель 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          

Яндекс.Метрика