Мы в соцсетях

У гаспадарках раёна набіраюць тэмпы работы на сяўбе кукурузы. Паводле аператыўных дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Гомельскага райвыканкама па стане на 1 мая гэтая культура ўжо заняла 35,7 працэнта адведзеных плошчаў.

У завяршальную стадыю ўступіла пасяўная кампанія ў КСУП “Брылева”. Мясцовыя аграрыі засеялі 88 працэнтаў плошчаў. Пры гэтым трэба ўлічыць, што аб’ём работ тут невялікі — усяго 120 гектараў, прычым уся кукуруза прызначаецца выключна на кармавыя мэты. Сяўбу кукурузы на зерне завяршылі земляробы ААТ “Сцяг Радзімы” і УСП “СлаўМол”. Найвялікшыя плошчы пад кукурузу на зерне адведзены ў адкрытых акцыянерных таварыствах “Гомельская птушкафабрыка” і “Птушкафабрыка “Расвет” — 2050 і 2100 гектараў адпаведна. Тут работы ўжо перайшлі свой экватар. У ААТ “Гомельская птушкафабрыка” па стане на 1 мая засеяна 77 працэнтаў плошчаў. У ААТ “Птушкафабрыка “Расвет” — 63 працэнты, што прызначаны на кукурузнае зерне. 3 працэнты плошчаў засталося засеяць механізатарам ААТ “Агракамбінат “Паўднёвы”. Праўда, да завяршэння работ на сяўбе кукурузы на кармы тут пакуль яшчэ далёка. З 1359 гектараў засеяна пакуль 10 працэнтаў плошчаў. Сярод лідэраў па гэтым віду работ — аграрыі ААТ “Сцяг Радзімы”. Кукурузай тут ужо засеяна 37 працэнаў плошчаў. Пры гэтым тэмп работ достаткова высокі. Гэтаму спрыяе і колькасць пасяўных агрэгатаў. На палеткі тут выходзіць да 4 сеялак. Найбольшую частку работ неабходна выканаць земляробам УСП “СлаўМол”. На кармавыя мэты кукуруза ў гэтай гаспадарцы традыцыйна займае самыя вялікія плошчы ў раёне. Сёлета пад яе адведзена 2000 гектараў. Па стане на 1 мая засеяна толькі 3 працэнты плошчаў.

Аляксандр РАМАШОЎ

Фота Аляксея НАРЭЙКІ

У гаспадарках раёна набіраюць тэмпы работы на сяўбе кукурузы
Прочитано 821 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

Архив

« Март 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31

Яндекс.Метрика