Мы в соцсетях

Сёлета сяльгаспрадпрыемствам неабходна ўбраць 9000 гектараў траў першага ўкосу. Паводле аператыўных дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Гомельскага райвыканкама, па стане на 28 мая ўбрана 2170 гектараў, што складае 73 працэнты ад скошанага.

Найбольшы аб’ём работ неабходна правесці на палетках КСУП “Урыцкае”. Тут пад травы адведзена 1750 гектараў. Яно і вядома, бо ў гаспадарцы найбольшая колькасць пагалоўя буйной рагатай жывёлы — 7709 галоў. Тэмпы нарыхтоўкі тут адпаведныя. За дзень мясцовыя аграрыі скошваюць да 80 гектараў. У лідэрах на сёлетняй касавіцы земляробы ААТ “Сцяг Радзімы”. З 1000 гектараў ужо скошана 680 гектараў, што складае 68 працэнтаў ад плана. З траў першага ўкосу актыўна вядзецца нарыхтоўка сена. З запланаваных 1700 тон ужо назапашана 395 тон. Гэтаму спрыяюць умовы надвор’я, што дазваляе хутка давесці да кандыцыйных параметраў высокаякасны корм.

Адначасова вядзецца і нарыхтоўка сенажу. Сёлета тут мяркуюць назапасіць 9500 тон. Больш як на адну трэць з гэтай работай у ААТ “Сцяг Радзімы” ужо справіліся. Пры гэтым, 103 тоны нарыхтаваны ў палімернай упакоўцы. Такім чынам, у гаспадарцы на 28 мая на зімова-стойлавы перыяд ужо назапашана 2,21 цэнтнера кармавых адзінак на адну ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы. Гэта адзін з самых высокіх паказчыкаў у раёне. Добрых вынікаў на сёлетняй касавіцы дабіваюцца механізатары КСУП “Брылева”. У гаспадарцы са 130 гектараў травы скошаны на 113 гектарах. Зараз тут ідзе нарыхтоўка зялёнай масы на сянаж, прычым, толькі ў палімернай упакоўцы. Гэтага віду спажыўнага корму ўжо назапашана 233 тоны. Больш як палавіна сенажацяў скошана ў ААТ “Агракамбінат “Паўднёвы”. Мясцовыя аграрыі вядуць нарыхтоўку сена (245 тон), закладку сенажу ў траншэі, а таксама з выкарыстаннем палімернай упакоўкі (270 тон).

Аляксандр РАМАШОЎ

У гаспадарках раёна разгарнуліся работы па нарыхтоўцы кармоў
Прочитано 846 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

Архив

« Апрель 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          

Яндекс.Метрика