Мы в соцсетях

Паводле дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Гомельскага райвыканкама, па стане на 25 чэрвеня, з 7520 гектараў травы скошаны на 552 гектарах. Зялёная маса ўбрана з плошчы 512 гектараў. 

УСП “СлаўМол” падчас другога ўкосу трэба сабраць ўраджай з плошчы 1360 гектараў, ужо скошана і ўбрана 219. У сярэднім з кожнага гектара атрымліваюць па 70 цэнтнераў. Уся маса закладваецца ў сянажныя траншэі. У гаспадарцы ўжо нарыхтавана 8068 тон гэтага корму. На адну ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы на зімова-стойлавы перыяд назапашана 4,79 цэнтнера кармавых адзінак. 60 цэнтнераў траў з кожнага гектара даюць сенажаці ААТ “Сцяг Радзімы”. Зараз тут травы скошаны на 253 гектарах і ўбраны на 223. Пры гэтым, у гаспадарцы ўзяты курс на нарыхтоўку сенажу ў палімернай упакоўцы. Зараз такога высокаякаснага корму ў ААТ “Сцяг Радзімы” назапашана 847 тон. Механізатары ААТ “Агракамбінат “Паўднёвы” таксама ўключыліся ў работу па нарыхтоўцы кармоў з траў другога ўкосу. Тут скошаны першыя 40 гектараў. Адначасова вядзецца нарыхтоўка сенажу ў траншэі. Назапашана 645 тон сенажу ў палімернай упакоўцы. Па сенажу гаспадарка займае трэцюю пазіцыю ў зводцы сяльгасработ.

Пакуль не завяршылі работы на нарыхтоўцы кармоў з траў першага ўкосу ААТ “Камбінат “Усход” (убраны ад скошанага 81 працэнт), ААТ “Саўгас-камбінат “Сож” (84 працэнты), КСУП “Урыцкае” (92 працэнты), ААТ “Гомельская птушкафабрыка” (98 працэнтаў).

Аграрыі раёна прыступілі да ўборкі азімай сурэпіцы. Гэтыя работы распачалі земляробы ААТ “Сцяг Радзімы”. У гаспадарцы абмалочаны першыя 10 гектараў пры сярэдняй ураджайнасці гэтай культуры 13,6 цэнтнера з гектара. У КСУП “Урыцкае” убралі 10 гектараў пры сярэд-няй ураджайнасці 13,2 цэнтнера на круг. У ААТ “Птушкафабрыка “Рассвет” таксама абмалацілі 10 гектараў. Сярэд-няя ўраджайнасць складае 12,4 цэнтнера з кожнага гектара.

Аляксандр РАМАШОЎ

У гаспадарках раёна вядзецца нарыхтоўка кармоў з траў другога ўкосу
Прочитано 2613 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

Архив

« Апрель 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          

Яндекс.Метрика