МАЯК

У раёне пачалася сяўба ранніх зерневых культур. Першымі да гэтых работ, як звычайна, прыступілі хлебаробы ААТ “Сцяг Радзімы”. Сёлетняя пасяўная каміпанія тут стартавала 6 красавіка.

—Па стане на раніцу 8 красавіка мы засеялі 52 гектары аўсу. Гэта больш палавіны плошчаў, адведеных сёлета пад гэтую культуру, - зазначае намеснік дырэктара па раслінаводстве ААТ “Сцяг Радзімы Максім Карнеенка. — З серады мы пачнём высяваць зернебабовыя культуры, а таксама ячмень.

Працяг матэрыяла ў газеце “Маяк” ад 11 красавіка і абнаўленнях нашай электроннай версіі.

На фота: аграном ААТ Сцяг Радзімы” Аляксандр Дземчанка і механізатар Мікалай Чыгарэўскі; намеснік дырэктара по раслінаводстве ААТ “Сцяг Радзімы Максім Карнеенка.

Аляксандр РАМАШОЎ

Фота Аляксея НАРЭЙКІ