Мы в соцсетях

Сацыяльныя гарантыі, выплаты і кампенсацыі, прымяненне мер матэрыяльнага і маральнага заахвочвання — у прыярытэтных напрамках работы многіх адміністрацый і кіраўніцтваў прадпрыемстваў.

Галоўным дакументам, які вызначае  іх, з’яўляецца калектыўны дагавор. Ён заключаецца паміж наймальнікам і пярвічнай прафсаюзнай арганізацыяй. Сярод тых, хто займае канструктыўную пазіцыю, як прыклад, можна прывесці работу ва УСП “СлаўМол”.

 — Для ўсіх, хто працуе ў полі, арганізавана гарачае харчаванне. Па палажэнню ў калектыў-ным дагаворы прадугледжана 20-працэнтная аплата харчавання. Летась за абед і вячэру з працаўнікоў вылічвалася па 50 капеек. Тады гаспадарка кампенсавала 90 працэнтаў кошту харчавання нашых работнікаў. У гэтым годзе, з-за росту цэн на прадукты харчавання, кампенсацыя скла-дзе 85 працэнтаў. Пры гэтым мы не выйдзем за межы 20-працэнтнага ўтрымання, што прадугледжана палажэннем прынятай калектыў-най дамовы, — зазначае намеснік дырэктара УСП “СлаўМол” Тамара Мартынава. (Дарэчы, яна з’яўляецца і старшынёй прафкама гэтага прадпрыемства). — Заўваг на якасць харчавання ў нас з боку людзей няма. Яно і зразумела. Нашы повары не першы год робяць, калектыў тут зладжаны і працавіты. Гэта прафесіяналы сваёй справы — повары Святлана і Жана Здаравец. Жана Багдановіч працуе на раздачы. Пакуль  задзейнічана адна выязная сталоўка. Як толькі павялічваецца колькасць працуючых непасрэдна на палетках звыш 40 чалавек, падключаем яшчэ адну машыну. Зараз мы забяспечваем сваіх механізатараў аднаразовым гарачым харчаваннем. На вячэру пакуль выдаём сухі паёк, у які ўваходзяць абавязкова каўбасныя вырабы, смятана, альбо салата. Акрамя таго, булачка і мінеральная вада.  З павелічэннем рабочага часу да 20 гадзін адразу пераходзім на двухразовае гарачае харчаванне.

Для стымулявання людзей падчас правядзення веснавых палявых работ у “СлаўМоле” распрацаваны ўмовы спаборніцтва. На сёлетняй пасяўной яны не горшыя, чым былі летась. Прынамсі, у катэгорыі «Энерганасычаныя трактары» па прадпрыемству за першае месца механізатар атрымлівае 300 рублёў, за другое і трэцяе — па 200 і 100 рублёў адпаведна. Для механізатараў, якія працуюць на трактарах па аддзяленнях Аздзеліна і Цярэнічы, прадугледжаны такія ж меры матэрыяльнага заахвочвання. Акрамя таго, не забытыя і паляводы. Лепшыя адзначаюцца грашовай прэміяй у памеры 50 рублёў. Такая выплата прадугледжана і вадзіцелям, якія адпрацавалі на пасяўной не менш як 40 дзён, а таксама вадзіцелю бензавоза пры прадстаўленні яго кандыда-туры інжынернай службай гаспадаркі. Па 10 базавых велічынь прадугледжваецца выпла-ціць звенням па тэхнічным абслугоўванні і рамонту трактароў і сяльгасмашын. Апрача таго, у гаспадарцы распрацавана сістэма натуральнай аплаты ў залежнасці ад выпрацаваных норм у перыяд з 10 сакавіка па 10 мая.

Аляксандр РАМАШОЎ

Фота Аляксея НАРЭЙКІ

УСП “СлаўМол”: у прыярытэце - сацыяльныя гарантыі, выплаты і кампенсацыі, меры матэрыяльнага і маральнага заахвочвання
Прочитано 1033 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

Архив

« Декабрь 2023 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31

Яндекс.Метрика