Паэтэса Валянціна Чвалава  праз прызму вершаваных радкоў  — аб жыццёвай пазіцыі, сіле літаратурнага слова і аб падтрымцы Прэзідэнта

Прызнавацца ў любові да Беларусі, да прыроды малой радзімы, апяваць у вершах дзіўны свет беларускага мастацтва не раз даводзілася паэтэсе  Валянціне Чвалавай. А вось падзякаваць Прэзідэнту за мір і спакой у краіне, за правільна абраны дзяржаўны курс з дапамогай вершаванага слова літаратару да жнівеньскіх падзей ні разу не даводзілася.  Аднак, на думку Валянціны Чвалавай, словы паэта заўсёды гучаць ярчэй, калі яны накіраваны на яднанне грамадства. Аб жыццёвай пазіцыі, сіле літаратурнага слова і аб падтрымцы Прэзідэнта праз прызму вершаваных радкоў пагаварылі з паэтэсай.

У яе скарбонцы — персанальны зборнік вершаў «Заберазь», у якім паэтэса зарыфмавала настальгію па малой радзіме. Друкаваліся яе літаратурныя творы таксама ў часопісах, вершаваных зборніках.

Валянціна Чвалава (у дзявоцтве Салановіч) нара-дзілася ў вёсцы Заберазь Гродзенскай вобласці Iў’еўскага раёна ў сям'і вясковых педагогаў. Яшчэ ў пачатковай школе Валя зразумела, што ў ёй жыве дух мастака літаратурнага слова. Дзяўчынка цікавілася літаратурай, выяўленчым мастацтвам. Калі надышоў час паступлення, яна абрала педінстытут імя М. Горкага. Пасля была праца ў якасці кіраўніка дома культуры ў Бярозках, музычнага работніка дзіцячага садка. Работу сваю наша гераіня вельмі любіла, аддавала ёй усю сябе. Калі працаваць, то толькі на вынік! Прызнаецца, што сіндром выдатніцы не дазваляў ёй рабіць нешта абыякава. Адначасова з асноўнай працай яна пакрысе пісала вершы.

IMG_801447.JPG

— Усё сваё жыццё я актыўна займалася творчасцю, — узгадвае Валянціна Чвалава. — У 2000 годзе стала членам літаратурнага аб'яднання «Пралеска». Такое прызнанне дало новы імпульс творчасці.

У 2007 годзе пабачыў свет яе лірычны зборнік «Заберазь». Калегам-літаратарам вельмі спадабалася дэбютная кніга пісьменніцы. Прыгажосць родных краявідаў, чалавечыя стасункі — Валянціна Чвалава закранае разнастайныя тэмы. Кожны твор выклікае шмат эмоцый і прымушае падумаць над нечым вельмі важным. У мітусні дзён трэба не заблытацца ў жыцці. Мяркую, кнігі паэтэсы могуць даць адказы на хвалюючыя сэрца пытанні.

IMG_804416.JPG

IMG_802446.JPG

Мяне, як чалавека, далёкага ад літаратурнай творчасці, заўсёды цікавіў алгарытм напісання вершаў. Паэтэса раска-зала пра гэты складаны, але вельмі займальны працэс:

— Вершы пішуцца не заўсёды, а тады, калі ў гэтым узнікае ўнутраная патрэбнасць. Калі проста немагчыма не адлюстраваць думкі ў творы. Да жнівеньскіх падзей я наогул была чалавекам апалітычным. Аднак, калі ўбачыла, што з-за бяздумных дзеянняў некаторых людзей наша краіна можа раптам страціць усё, што было створана народам за гады незалежнасці, вырашыла, што не магу маўчаць. Праз літаратурнае слова я хацела падтрымаць Прэзідэнта і той абраны курс развіцця нашай дзяржавы, па якім ідзе краіна вось ужо не адно дзесяцігоддзе. Заўсёды бачыла, што наш Прэзідэнт — моцны кіраўнік, які сапраўды стараецца для Беларусі, — падкрэсліла Валянціна Чвалава. — Погляды кіраўніка дзяржавы на жыццё, сістэма каштоўнасцей, светапогляд добра былі адлюстраваны ў яго дакладзе на шостым Усебеларускім народным сходзе. Так давайце аб'яднаемся ў імкненні спакойна жыць і развівацца! А творчасць і літаратурная думка стануць падтрымкай і даведнікам да будучых гарызонтаў.

Пачуцці і думкі Валянціны Чвалавай сёння гучаць праз вершаваныя радкі, якія могуць сказаць аб жыццёвай пазіцыі сапраўднага патрыёта сваёй Айчыны:

— Мы «дзякуй» скажам шчыра Прэзідэнту,
Падтрымку шлём, сардэчных добрых слоў,
Каб жылі на Беларусі вечна,
Расцілі сваіх дочак и сыноў.

Ірына КАНАВАЛАВА. Фота Марыны ВАСІЛЬЕВАЙ.

Прочитано 191 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии
Яндекс.Метрика