МАЯК

Пряцягваем цыкл публікацый, прысвечаных Году гістарычнай памяці “Бацькаўшчына: Гомельскі раён у люстэрку часу”.

Гомельская зямля славіцца сваімі майстрамі. Тут захоўваюць і адраджаюць старажытныя рамёствы. У некаторых вёсках і пасёлках раёна вяскоўцы займаюцца ткацтвам. Так, напрыклад, Віктар і Святлана Тарапына з Баштана ўзнавілі ткацкі станок і вывучаюць старажытнае рамяство. Жыхарка Яроміна Марыя Мішчанка часта прала кудзелю і вучыла гэтаму сваіх юных аднавяскоўцаў: дзяўчынкі прыходзілі да жанчыны дадому — тут дзейнічаў “Дом аднаго майстра”. Нашы землякі займаюцца і іншымі традыцыйнымі рамёствамі продкаў — лозапляценнем, бондарствам, разьбой па дрэву.

Зараз таленавітыя дзяўчаты і жанчыны Гомельскага раёна аддаюць перавагу і сучасным відам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выкарыстоўваюць новыя матэрыялы і тэхнікі выканання. Напрыклад, вышыўцы атласнымі стужкамі, квілінгу, пашыву інтэр’ерных лялек і араматычных сашэ, кардмэйкінгу (вырабу прыгожых паштовак з рознымі аздабленнямі і ўпрыгажэннямі) і многаму іншаму. Работы таленавітых гамяльчан часта дэманструюцца на выставах як у раёне, так і далёка
за яго межамі.

Ірына ГРАМЫКА.