Учора, 4 студзеня, споўнілася б 90 год з дня нараджэння нашага знакамітага земляка — дзіцячага беларускага пісьменніка Івана Кірэевіча Сяркова, аўтара славутай кнігі “Мы з Санькам у тыле ворага” і двух яе не менш папулярных працягаў — “Мы — хлопцы жывучыя” і “Мы з Санькам — артылерысты”.
Непасрэдным чынам пісьменнік быў звязаны і з гомельскай раённай газетай, дзе працаваў у другой палове 50-х гадоў, асвятляў работу сельскай гаспадаркі, “калясіў” па раёну ў пошуках інфармацыі на веласіпедзе, бо аўтамабіля рэдакцыя на той час не мела.
Сваімі ўспамінамі аб Івану Кірэевічу па нашай просьбе падзяліліся людзі, якія добра яго ведалі.
Падрабязнасцi ў сённяшнiм нумары "Маяка".