“Сожскі карагод” — фестываль са сваімі традыцыямі. Кожны раз ён набывае новыя фарбы і адметнасці. Сёлета Міжнародны фестываль харэаграфічнага мастацтва, што арганізуецца пад эгідай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Гомельскага аблвыканкама і гарвыканкама, праходзіў у горадзе над Сожам у дзевяты раз.

У вялікім танцавальным форуме прынялі ўдзел калектывы з адзінаццаці краін блізкага і далёкага замежжа: Расіі і Украіны, Грэцыі і Ізраіля, Азербайджана і Сербіі, Малдовы і Польшчы. Упершыню ў гэтым годзе на фестываль прыехалі танцоры з Кітая.

Сапраўдным феерычным шоу стала ўрачыстае адкрыццё фестывалю, якое праходзіла на стадыёне “Цэнтральны”. Каб паглядзець яго,сабралася 7 тысяч гледачоў. Прадстаўнічай была і “каманда” выступаючых: у харэаграфічных пастаноўках задзейнічана некалькі соцень артыстаў.

Сцэнічны памост меў круглую форму і нагадваў цыферблат гадзінніка (дыяметрам 30 метраў!), нібы падкрэсліваючы, што мастацтва не падуладна часу.

Гэты фестываль быў адным з самых багатых на розныя спецэфекты. Вогненнае шоу і эцюды з элементамі піратэхнікі дазволілі гледачам атрымаць незабыўныя ўражанні. Цікавым момантам было і тое, што прадстаўнікам розных краін, якія прымалі ўдзел у адкрыцці фестывалю, гаспадары свята паднеслі пачастунак з нацыянальным каларытам — смачныя беларускія дранікі.

Конкурсная частка фестывалю складалася з конкурсаў сучаснай харэаграфіі і балетмайстарскіх работ. Творчае спаборніцтва праходзіла ў Гарадскім цэнтры культуры. На іншых пляцоўках праходзілі выступленні калектываў народна-сцэнічнага, эстраднага, фальклорна-бытавога танца. А на гомельскім стадыёне “Лакаматыў” сваё майстэрства прадэманстравалі ўдзельнікі міжнароднага турніра па бальна-спартыўных танцах на Кубак Гомеля “Залатая Рысь”.

Гала-канцэрт IX Міжнароднага фестывалю харэаграфічнага мастацтва “Сожскі карагод” прайшоў у культурна-спартыўным комплексе Гомельскага аддзялення БЧ. Тут жа адбылося ўручэнне Гран-пры фествалю, уладальнікам якога стаў калектыў узорнай студыі “Дзеці Магніткі” з расійскага горада Магнітагорск.

Пераможцы ў намінацыі “Народна-сцэнічны танец” — заслужаны аматарскі калектыў Беларусі, ансамбль танца “Гарадзенскія карункі” (г. Гродна), заслужаны аматарскі калектыў “Дружба” (г. Гомель), танцавальны калектыў “Аксаміт” (г. Несвіж) і ансамбль танца “Цэрэнкуца” (Малдова).

У намінацыі “Эстрадны танец” перамаглі ўзорны ансамбль эстраднага танца “Хамелеон” (Расія), народная студыя сучаснага танца “Флай” (г. Гомель), узорны ансамбль сучаснага танца “Капрыз” (Расія). У конкурсе сучаснай харэаграфіі былі вызначаны наступныя пераможцы — узорны дзіцячы харэаграфічны ансамбль “Сюрпрыз” (Расія), студыя сучаснай харэаграфіі “Цеплаабмен” (г. Гомель).

Адбылося ўшанаванне культурна-мастацкага аб’яднання чыгуначнікаў “Братэрства” з Сербіі, адзначанага ў намінацыі “За захаванне народных традыцый”, і ансамблю мастацтва раёна Ухоу горада Чэнду (Кітай) — у намінацыі “За прапаганду нацыянальнай культуры”.

DSC01044.JPG

DSC01050.JPG

DSC01092.JPG

DSC01163.JPG

DSC01238.JPG

DSC01449.JPG

DSC01945.JPG

DSC01833.JPG

DSC01706.JPG

 Ірына Трыпузава

Фота Андрэя Феакцiстава

Фестываль “Сожскі карагод” прайшоў у Гомелi
Прочитано 1229 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

 

Архив

« Октябрь 2022 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31            

Яндекс.Метрика