На VIII адкрытым свяце фальклору “Траецкі карагод на Веткаўшчыне”, які адбыўся 16 чэрвеня, Гомельскі раён прадставіў творчы калектыў з Маркавіцкага дома культуры. Нашы землякі выступілі вельмі добра, аб чым сведчаць узнагароды, з якімі яны вярнуліся дадому.
Вера Кароткая і Таццяна Шынкарэцкая заваявалі дыплом II ступені ў намінацыі “Фальклорныя калектывы. Сямейны дуэт”, дыплом II ступені — Віктар Шыпкоў у двух намінацыях — “Выканаўцы тэатральнага жанру” і “Гарманісты. Сольнае выкананне”.
— Гэтае творчае свята нам вельмі спадабалася, было цікава, бо нашы калегі з іншых раёнаў прадставілі багацце фальклору і разнастайнасць песенна-харэаграфічных традыцый Гомельшчыны, — расказвае Віктар Шыпкоў. — Выступленні гарманістаў, выканаўцаў прыпевак і тэатральнага жанру малых форм, народна-побытавыя танцы і выставы майстроў — на “Траецкім карагодзе” сапраўды было што паглядзець і паслухаць. Ды і мы таксама прадэманстравалі традыцыі маркаўскай зямлі, роду якой, як вядома, няма пераводу! Прыемна таксама, што нашы выступленні журы высока ацаніла. Дарэчы, Вера Якаўлеўна Кароткая — адна са старэйшых удзельніц “Траецкага карагоду на Веткаўшчыне” — ёй 88 гадоў!