На другі дзень Вялікадня ўжо ў дванаццаты раз у Маркавічах пройдзе традыцыйны абрад Сула. У вёсцы Гадзічава дзевятага красавіка а дзевятай гадзіне ў Свята-кацярынінскай царкве пачнецца богаслужэнне, а затым мясцовых жыхароў і паважаных гасцей чакае падрыхтаванае мерапрыемства.

У праграме свята танцы, песні, смачныя пачастункі. Акрамя таго, пройдзе майстар-клас па народна-побытавым танцам і святочны канцэрт.

Цікава, што з маркавічскай Сулой знаёмы не толькі мясцовыя жыхары. Заўжды, каб паўдзельнічаць, або просто паглядзець як праходзіць абрад, у вёску наведваюцца госці з розных вёсак і гарадоў не толькі Гомельшчыны, а ўсёй краіны.

Як расказваюць жыхары Маркавіч, адна з мэт старажытнага абраду Сула — абудзіць зямлю, каб восенню сабраць шчодры ўраджай. Нязменнай часткай мерапрыемства з’яўляецца карагод, у якім прымаюць удзел жанчыны і дзеці.

— Сёння старажытны абрад Сула — гэта не толькі традыцыйнае свята, а магчымась азнаёміцца са сваёй культурай, фальклорам, гісторыяй, — каменціруе актывіст і адзін з арганізатараў Віктар Шыпкоў. — Узгадаць мінулае і перадаць нашчадкам каштоўную спадчыну, якая захавалася ў звычаях, песнях, танцах нашых продкаў, вось да чаго мы імкнемся. Таму сардэчна запрашаем усіх жадаючых да нас на свята.

На другі дзень Вялікадня ў Маркавічах пройдзе традыцыйны абрад Сула
Прочитано 639 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

 

Архив

« Декабрь 2022 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  

Яндекс.Метрика