Народны хор “Вязанка” Брылёўскага сельскага дома культуры ў гэтым годзе запрасілі прыняць удзел у вялікім музычным конкурсе — “Браслаўская харавая капэла”.

Ён праходзіў падчас Міжнароднага свята традыцыйнай культуры “Браслаўскія зарніцы”. Удзельнікі хору з аграгарадку Мічурынская занялі ганаровае першае месца, а таксама былі ўзнагароджаны дыпломам за высокае выканаўчае майстэрства — за выкананне дзвюх песень, адной без музычнага суправаджэння. 

 Журы было кампетэнтным і непрадузятым — у яго склад увайшлі прадстаўнікі Міністэрства культуры, універсітэта культуры, упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама.

— Як толькі нам паведамілі, што ёсць магчымасць прыняць удзел у такім значным песенным конкурсе, мы адразу ж далі згоду, — расказвае мастацкі кіраўнік народнага хора “Вязанка” Валерый Арлоў. — Таму да Браслава мы рыхтаваліся з асаблівым настроем. Па-першае, развучвалі дасланыя нам ноты песні, якую выконваў зборны хор. Адначасова рэпеціравалі і дзве свае конкурсныя — “Ой, пайду я на ту гару”, якую выконвалі а капэла, а таксама песню “Яшчэ лугі не зацвіталі”. У Браслаў ехалі з узнятым настроем, і нават цяжкасці дарогі не змаглі перашкодзіць выступіць з “аганьком”, укладаючы ў песні душу і сэрца. Таму нам было ўдвайне прыемна, што нас не толькі прызналі пераможцамі конкурсу харавых калектываў, якіх было амаль 30, але яшчэ і даверылі прадстаўляць Беларусь падчас шэсця на Міжнародным свяце традыцыйнай культуры.

Акрамя беларускіх калектываў, на свята прыехалі артысты з Расійскай Федэрацыі, Польшчы і Прыбалтыкі, усе ў традыцыйных касцюмах і з народнымі музычнымі інструментамі. Ужо само шэсце выклікала шмат эмоцый як ва ўдзельнікаў гэтага параду традыцыйных культур, так і ў гледачоў — жыхароў і гасцей Браслава. Пасля афіцыйнай цырымоніі ўнагароджання адбыўся міжнародны гала-канцэрт, у якім выступіў і народны хор “Вязанка”, як пераможца “Браслаўскай харавой капэлы”.

У народнага хора “Вязанка” нямала планаў на будучае, і мы ўпэўнены, што яшчэ не раз пачуем і павіншуем гэты творчы калектыў з чарговай перамогай.

Ірына ГАЛАВАЧОВА

Фота з архіва Валерыя АРЛОВА

Народны хор "Вязанка": першае месца і дыплом
Прочитано 702 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

 

Архив

« Октябрь 2022 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31            

Яндекс.Метрика