Гомельскім раёне ёсць нямала вёсак і пасёлкаў, дзе адсутнічаюць установы культуры. Аднак да жыхароў гэтых населеных пунктаў часта прыязджаюць мастацкія калектывы з канцэртамі.
Навучэнцы Зябраўскай дзіцячай школы мастацтваў з нецярпеннем чакаюць летніх канікул не толькі з-за магчымасці адпачыць ад урокаў і заданняў. Вось ужо некалькі гадоў запар юныя музыкі і спевакі ездзяць у чэрвені па бліжэйшых пасёлках і вёсках, дзе няма дамоў культуры і клубаў з канцэртамі. Выступіць перад жыхарамі — высокая пашана і адказнасць, бо некаторыя з навучэнцаў родам з гэтых населеных пунктаў, таму ім хочацца прадэманстраваць перад бацькамі і суседзямі свае здольнасці і тое, чаму навучыліся за год вучобы ў школе мастацтваў.
У мінулым годзе юныя артысты пабывалі ў Дуянаўцы і Рудні-Прыбыткаўскай, а сёлета іх сустракалі ў Пясочнай Будзе, Хутаранцы і пасёлку Дубіно. Адзінаццаць музыкаў і спевакоў пад кіраўніцтвам педагога па класу харавой і вакальнай дысцыпліны Кацярыны Шахоўскай, арганізатара такіх творчых “дэсантаў” і адначасова вядучай, падрыхтавалі вялікую канцэртную праграму.
Жыхарам так спадабаліся выступленні юных артыстаў, што яны ўзнагародзілі музыкаў і спевакоў апла-дысментамі, а таксама кветкамі. А так як артысты яшчэ дзеці, пачаставалі іх салодкімі ягадамі.
У такі ж творчы выезд адправіўся і народны ансамбль “Світанак” дома культуры пасёлка Бальшавік. Як расказала дырэктар гэтай установы культуры Наталля Будзюхіна, удзельнікі калектыву выказалі жаданне пабываць з канцэртамі ў трох населеных пунктах — пасёлках Зялёны Гай, Пятроў і Зялёны Сад.
Выступленне артыстаў, якія падрых-тавалі для вяскоўцаў вялікую праграму, у якую ўвайшлі як добра знаёмыя, так і новыя творы, вельмі спадабалася гледачам. Яны запрасілі спевакоў з Бальшавіка наведаць іх яшчэ і парадаваць сваёй творчасцю.